Сярод аўтараў — Міхаіл Гулін, Жанна Капусьнікава, Руфіна Базлова, Андрэй Лянкевіч, Жанна Гладко, Сяргей Шабохін, Караліна Палякова, Аляксей Лунёў, Катажына Казыра, Каміл Катабра, паведамляе By_culture.
На аўкцыён выставілі 71 работу сучасных беларускіх і польскіх мастакоў. Гэта карціны, плякаты, скульптуры, фатаздымкі з коцікамі, традыцыйныя саламяныя павукі, але сплеценыя з плястыку.
Стартавая цана выстаўленых на таргі прадметаў вагаецца ад 20 да 1300 эўра.
Усе сродкі, сабраныя падчас таргоў, пойдуць на падтрымку ініцыятывы «Мірны дом», якая дапамагае беларусам у Польшчы.