Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Minsk» пра беларускія пратэсты трапіў у лонг-ліст расейскай кінапрэміі «Ніка»


Параненага пераносяць у машыну хуткай дапамогі, 9-10 жніўня 2020. Ілюстрацыйнае фота
Параненага пераносяць у машыну хуткай дапамогі, 9-10 жніўня 2020. Ілюстрацыйнае фота

Расейска-эстонскую стужку «Minsk» заявілі ў дзесяці намінацыях Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі Расеі «Ніка» за 2021 год.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook рэжысэр Барыс Гуц, заўважыў Reform. by.

«Акадэмікаў, якія галасуюць, я нахабна прашу зьвярнуць увагу на фільм і хаця б паглядзець — не на мяне, а, у першую чаргу, на працу актораў/акторак і апэратара (зьнята адным кадрам). Дзякуй!», — напісаў ён.

Сам Барыс Гуц як аўтар сцэнарыя і рэжысэр карціны заяўлены ў намінацыях «Найлепшая сцэнарная работа» і «Найлепшая рэжысэрская работа».

Выканаўцу галоўнай ролі Анастасію Шамякіну вылучылі ў катэгорыях «Найлепшая жаночая роля» і «Адкрыцьцё году». На ўзнагароду «Найлепшая мужчынская роля» намінавалі актора Аляксея Масладудава.

У намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога пляну» ад фільма заявілі Данііла Шклова. Юлія Аўг пазмагаецца ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля другога пляну». Юлію вылучылі на ўзнагароду ў гэтай намінацыі стваральнікі яшчэ дзьвюх карцін — «Купэ нумар шэсьць» і «Агутанга».

Апэратарку карціны Дар’ю Ліхачову заявілі ў адпаведнай намінацыі «Найлепшая апэратарская работа».

Ёханэс Вальдма (Johannes Valdma) і Дарʼя Літвінава прэтэндуюць на перамогу ў катэгорыі «Найлепшая праца мастака». Паліна Грэчка і Кятлін Хаак (Kätlin Haak) — у намінацыі «Найлепшы мастак па касьцюмах».

У намінацыі «Найлепшы мастацкі фільм» стужка «Minsk» будзе змагацца за перамогу з 46 прэтэндэнтамі. Сярод іх ёсьць яшчэ адзін фільм, які мае дачыненьне да Беларусі, — «Урокі фарсі» Вадзіма Перэльмана, які здымалі ў Беларусі.

Стужка Барыса Гуца расказвае пра першыя жнівеньскія пратэсты, якія адбыліся ў 2020 годзе ў Менску. Зьнятая адным кадрам, без мантажных склейваньняў, карціна імкнецца ўзнавіць адну ноч пратэставага горада.

«Паша і Юля, маладая сужэнская пара, выходзяць уначы з дому і апынаюцца ў гушчы пратэстаў мірнага насельніцтва. Будзённая прагулка абарочваецца сапраўдным пеклам, у якім нявінныя людзі становяцца ахвярамі паліцэйскага самавольства», — так гучыць анатацыя да фільма.

«Minsk» здымалі ў Эстоніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG