Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр бубнач гурту «Серебряная свадьба» Арцём Залескі


Арцём Залескі
Арцём Залескі

Прычына сьмерці музыкі невядомая.

Пайшоў з жыцьця бубнач кабарэ-бэнду «Серебряная свадьба» Арцём Залескі. Ён быў жанаты са сьпявачкай, вакалісткай гурту Сьвятланай Бень, у іх ёсьць дзьве дачкі.

Акрамя калектыву «Серебряная свадьба», Залескі граў у дуэце «Гурзуф» з баяністам Ягорам Забелавым, гуртах «Кассиопея» і «Любовь и спорт».

Разьвітаньне з Залескім адбудзецца 11 лютага ў крэматорыі на Паўночных могілках Менску. Пачатак цырымоніі а 13-й.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG