Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Бэрлінале ўпершыню прадставяць фільмы незалежных беларускіх аўтараў


Рэжысэр Аляксей Палуян на паказе фільма Courage у Варшаве
Рэжысэр Аляксей Палуян на паказе фільма Courage у Варшаве

Бэрлінскі кінафэстываль пройдзе 10-20 лютага. На ім упершыню прадставяць мастацкія, дакумэнтальныя і анімацыйныя фільмы незалежных беларускіх аўтараў.

Сярод удзельнікаў віртуальнага паказу — Аляксей Палуян («Кураж»), Максім Швед («Маршрут перастроены»), Андрэй Куціла («Калі кветкі не маўчаць»), Ната Карнеева (Shirey Mara), Уладзімер Казлоў («Лета 89»), Юры Сямашка («Калі я быў Генэрал»), Іван Гапіенка («Каралеўства Зорак»).

Арганізатар віртуальнага стэнду — гэта грамадзкая ініцыятыва Belarusian Filmmakers’ Network (BFN), якую стварылі ў канцы мінулага году, каб падтрымаць незалежных кінэматаграфістаў.

Беларускія аўтары сутыкнуліся зь перасьледам пасьля 2020 году. Арыштавалі прадзюсара фільма «Дэбют» Віктара Лабковіча, які выстаўляўся на «Оскар» ад Беларусі ў 2019 годзе. Дырэктарку кінафэстывалю праваабарончага кіно Watch Docs Тацяну Гацуру-Яворскую арыштоўвалі ў межах крымінальнай справы. Сотні фільммэйкераў пакінулі краіну.

Імпрэзы віртуальнага стэнду BFN:

  • 11 лютага, 12:30 — паказ фільма Ўладзімер Казлова «Лета 89».
  • 12 лютага, 18:00 — дыскусія «Filmmakers at risk: current state of a dangerous film industry». Удзельнікі: Аляксей Палуян, Максім Швед, Уладзімер Казлоў, Леанід Каліценя. Мадэратар: Максім Жбанкоў.
  • 13 лютага, 12:30 — паказ фільму Максіма Шведа «Маршрут перастроены».
  • 15 лютага, 12:30 — паказ анімацыйнай праграмы Наты Карнеевай Shirey Mara, фільма Юрыя Сямашкі «Калі я быў Генэрал» і «Царства Зорак» Івана Гапіенкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG