Аўтар: Іван Гутэрман
Перад гэтым Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і віцэ-прэзыдэнтам, кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Камалай Гарыс.
У Белым доме 26 верасьня прайшлі перамовы прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага з амэрыканскім калегам Джо Байдэнам, а таксама віцэ-прэзыдэнтам ЗША і кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камалай Гарыс.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп 25 верасьня абвінаваціў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў тым, што той атрымлівае мільярды даляраў ад ЗША, адначасова адмаўляючыся «заключыць пагадненьне», каб завяршыць вайну.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не плянуе на гэтым тыдні сустракацца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які знаходзіцца зь візытам у Злучаных Штатах.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі знаходзіцца ў ЗША для ўдзелу ў сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы на сэсіі Генсамблеі ААН, заявіў пра далейшую падтрымку Ўкраіны ў вайне з Расеяй і заклікаў іншыя краіны дабіцца таго, каб Украіна атрымала перамогу і захавала сваю свабоду, і каб быў дасягнуты справядлівы мір.
Амэрыканец Раян Рут, якога падазраюць у замаху на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа, прызнаў у загадзя напісанай запісцы, што ён плянаваў напад і нават прадказаў яго правал. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнце, які пракуроры падалі суду.
Аднак, на думку экспэртаў, нядаўняе рашэньне Пуціна аб павелічэнні колькасьці расейскіх войскаў сьведчыць аб тым, што ён прайграе вайну ва Ўкраіне.
Райну Руту, які падазраецца ў замаху на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа, выставілі абвінавачаньне ў незаконным валоданьні зброяй.
Непадалёк ад поля для гольфу ў штаце Флорыда, якое належыць экс-прэыздэнту і кандыдату ў прэзыдэнты ЗША Дональду Трампу, адбылася страляніна, кандыдат у прэзыдэнты ЗША не пацярпеў, паведамляе агенцтва Reuters.
У Нью-Ёрку, Пэнтагоне і Пэнсыльваніі праходзяць мэмарыяльныя цырымоніі ў сувязі з гадавінай тэрактаў, у выніку якіх загінулі амаль 3000 чалавек
Увечары 10 верасьня ў Філядэльфіі, штат Пэнсыльванія, кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў, дзейная віцэ-прэзыдэнтка Камала Гарыс і кандыдат ад рэспубліканцаў, экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News.
Дональд Трамп і Камала Гарыс ніколі не сустракаліся асабіста і нават не размаўлялі па тэлефоне, але ў аўторак яны будуць стаяць адно супраць аднаго ў Нацыянальным канстытуцыйным цэнтры ў Філядэльфіі.
Міністэрства фінаннсаў ЗША ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да мэдыягрупы "Россия сегодня" і яе даччыных кампаній — РІА "Новости", RT, Ruptly і Sputnik.
У горадзе Ўіндэр у амэрыканскім штаце Джорджыя ў сераду невядомы пачаў страляць.
У ліку абвінавачаных — цяперашні лідэр руху Ях’я Сінвар і загінулы кіраўнік палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія, паведамляе «Голас Амэрыкі».
У Флорыдзе пачаўся суд над чатырма актывістамі амэрыканскай групы, якая выступае з антыкаляніялісцкіх, антырасісцкіх пазыцый. Іх абвінавачваюць у тым, што яны дзейнічалі ў якасьці незарэгістраваных агентаў расейскага ўраду і спрабавалі прыцягнуць да такой дзейнасьці іншых амэрыканцаў.
У чацьвер 29 жніўня віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс дала першае інтэрвію амэрыканскім СМІ ў ролі кандыдаткі ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі.
Спэцыяльны пракурор Джэк Сміт выставіў у аўторак новае абвінаваўчае заключэньне супраць Дональда Трампа ў сувязі зь ягонымі спробамі адмяніць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Робэрт Кэнэдзі — малодшы, які стаў трэцім па значнасьці кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, абвясьціў, што прыпыняе сваю кампанію і будзе падтрымліваць Дональда Трампа.
Ва Ўкраіне заявілі аб кантролі над 93 населенымі пунктамі Курскай вобласьці Расеі.
Прызначэньне Камалы Гарыс кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША завяршыла неймаверны месяц для 59-гадовага палітыка.
Выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада 2024 году.
Прэзыдэнт ЗША Байдэн ухваліў у сакавіку строга засакрэчаны стратэгічны ядзерны план для Злучаных Штатаў.
За гэта прагаласавалі 99% дэлегатаў перадвыбарнага зьезду ў Чыкага.
На Нацыянальнай канвэнцыі (зьезьдзе) дэмакратаў, якая адкрылася ў Чыкага, Байдэн падсумаваў сваю палітычную кар’еру і пажадаў посьпеху пераемніцы на пасадзе кандыдата ад партыі.
Дзяржсакратар ЗША распавёў пра згоду Ізраіля, выступаючы перад журналістамі ў Тэль-Авіве пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ізраілю Біньямінам Нэтаньягу, перадае агенцтва АР.
Дзяржаўны сакратар ЗША прыбыў у Ізраіль у рамках яго дзявятай місіі на Блізкі Ўсход з пачатку вайны паміж Ізраілем і ХАМАС.
Непрамыя перамовы паміж Украінай і Расеяй, якія мелі адбыцца ў жніўні ў горадзе Доха пры пасярэдніцтве Катара, былі адкладзеныя на нявызначаны тэрмін з прычыны наступу ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці Расеі.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і амбасадарка ЗША ў пытаньнях глябальнага крымінальнага правасудзьдзя Бэт Ван Шаак апублікавалі артыкул аб важнасьці працягу барацьбы за справядлівасьць у Беларусі і неабходнасьці прыцягненьня рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасьці.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыняў у Белым доме расейскага апазыцыйнага палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу і яго сям’ю.
Міністэрства юстыцыі ЗША разглядае захады дзеля выпраўленьня сытуацыі з кампаніяй Google пасьля прызнаньня яе манапалістам у сфэры онлайн-пошуку.
Раённы суд Масквы арыштаваў да 14 кастрычніка грамадзяніна ЗША Джозэфа Татэра паводле абвінавачаньня ў гвалце адносна прадстаўніка ўлады. Яму пагражае да пяці гадоў калёніі за, як сьцьвярджаецца, удар у перадплечча супрацоўніцы паліцыі.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп даў інтэрвію амэрыканскаму мільярдэру Ілану Маску.
У сьпісе ўзбраеньняў і боепрыпасаў — пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, боепрыпасы для высокамабільных ракетных комплексаў HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы калібру 155 мм і 105 мм.
Кіраўнік расьсьледніцкага праекту Bellingcat Хрыста Грозеў у тэлевізійнай гутарцы з Deutsche Welle паразважаў, чаму пад абмен паміж Расеяй і Захадам ня трапілі беларускія палітвязьні.
6 жніўня віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс, якая цяпер прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта краіны ад дэмакратаў, выбрала ў якасьці кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты на лістападаўскіх выбарах губэрнатара Мінэсоты Тыма Ўолза.
Украіна атрымала 3,9 мільярда даляраў беззваротнага гранту ад Злучаных Штатаў Амэрыкі праз Сусьветны банк, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс набрала неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду Дэмакратычнай партыі, якія бяруць удзел у онлайн-выбарах, каб афіцыйна стаць кандыдаткай на пасаду прэзыдэнта ад партыі.
Журналістка Татара-башкірскай рэдакцыі Радыё Свабода Алсу Курмашава напярэдадні выйшла на волю у выніку масавага абмену зьняволенымі паміж краінамі Захаду і Расеяй. Алсу правяла ў зьняволеньні 288 дзён, 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстану абвінаваціў яе ў распаўсюджваньні «фэйкаў» пра расейскую армію.
Улады ЗША абвясьцілі пра два новыя пакеты вайсковай дапамогі Ўкраіне, на 200 мільёнаў і 1,5 мільярда даляраў.
Амэрыканскі гісторык, прафэсар Ейльскага ўнівэрсытэту Тымаці Снайдэр у сярэдзіне ліпеня прачытаў у Вене лекцыю «Новае паганства: Як постмадэрнае зрабілася дамадэрным». Мы падаем ягоныя ідэі ў скарочаным пераказе.
Адзін з самых магутных у сьвеце наркабаронаў Ісмаэль «Эль Маё» Замбада, лідэр мэксыканскага картэлю Сіналоа, быў арыштаваны фэдэральнымі агентамі ЗША ў Эль-Паса, штат Тэхас.
Віцэ-прэзыдэнтка Камала Гарыс паабяцала «не маўчаць» пра пакуты ў Газе падчас вайны паміж Ізраілем і ХАМАС.
Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль Абама выказалі падтрымку віцэ-прэзыдэнтцы Камале Гарыс у прэзыдэнцкай заяўцы ЗША ад дэмакратаў. Аб гэтым Абама напісаў у сацыяльных сетках.
Увечары 24 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў у Авальным кабінэце з заявай аб прычынах свайго рашэньня адмовіцца ад барацьбы за другі прэзыдэнцкі тэрмін.
Дзяржаўны сакратар ЗША заявіў, што прэзыдэнт Байдэн будзе «інтэнсіўна засяроджвацца» на пытаньнях, зьвязаных з войнамі ў Газе і Ўкраіне, на вонкавай палітыцы да канца свайго прэзыдэнцтва.
Гарыс нязначна апярэдзіла Трампа ў першым агульнанацыянальным апытаньні пасьля рашэньня Байдэна завяршыць перадвыбарчую кампанію, паказала сьвежае апытаньне Reuters/Ipsos.
Дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША (USSS) Кімбэрлі Чытл падала ў адстаўку, пасьля таго як фэдэральнае агенцтва трапіла пад пільную праверку з прычыны няздольнасьці перадухіліць замах на жыцьцё экс-прэзыдэнта Дональда Трампа, паведаміў 23 ліпеня Белы дом.
Загрузіць яшчэ