Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарыс дала першае інтэрвію СМІ ў якасьці кандыдаткі ў прэзыдэнты


Камала Гарыс
Камала Гарыс

У чацьвер 29 жніўня віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс дала першае інтэрвію амэрыканскім СМІ ў ролі кандыдаткі ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі.

У інтэрвію тэлекампаніі CNN Камала Гарыс зрабіла акцэнт на тэзісах, публічна заяўленых падчас зьезду Дэмакратычнай партыі, які завяршыўся тыдзень таму.

На першае пытаньне аб тым, што яна мае намер зрабіць у першы дзень знаходжаньня ў Белым доме ў ролі прэзыдэнта Гарыс адказала, што яе найгалоўнейшым прыярытэтам стане «ўмацаваньне і падтрымка сярэдняй клясы».

«Я думаю, што людзі гатовы рухацца наперад», — падкрэсьліла кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША. Яна пацьвердзіла прыхільнасьць палітыцы прэзыдэнта Джо Байдэна ў важных для амэрыканскіх выбарнікаў пытаньнях, у тым ліку неабходнасьці рэформы іміграцыйнай сыстэмы і працягу падтрымкі Ізраіля.

Яна нагадала аб тым, што за чатыры гады адміністрацыя Байдэна дабілася прыняцьця законаў, якія гарантуюць інвэстыцыі ў стварэньні сучасных вытворчасьцяў у Злучаных Штатах, у разьвіцьцё «зялёнай індустрыі», у абнаўленьне інфраструктуры краіны.

Адна з галоўных прэтэнзій крытыкаў Камалы Гарыс у тым, што за гады, праведзеныя ў якасьці віцэ-прэзыдэнткі ЗША, яна выказвала супрацьлеглыя погляды ў розных пытаньнях, была вядомая як яркая прадстаўніца левалібэральнага крыла партыі, напрыклад яна публічна выступала за забарону здабычы сланцавай нафты, а пасьля адмовілася ад гэтай пазыцыі. «Мае каштоўнасьці не змяніліся», — запэўніла гледачоў Камала Гарыс.

Паводле яе, яна толькі спрабуе дасягнуць кансэнсусу ў важных пытаньнях.

У інтэрвію таксама ўзяў удзел губэрнатар Мінэсоты кандыдат у віцэ-прэзыдэнт Тым Уолз, які ўхіліўся ад адказу на пытаньні аб тым, чаму ён заяўляў пра свой удзел у баявых дзеяньнях у якасьці вайскоўца нацыянальнай гвардыі, хоць ён ня ўдзельнічаў у баях.

Адмова Камалы Гарыс ад інтэрвію зь вядучымі сродкамі інфармацыі на працягу пяці тыдняў пасьля зьяўленьня яе ў якасьці фактычнага кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі была падставай для крытыкі з боку рэспубліканцаў, якія сьцьвярджалі, што дэмакраты не даюць выбарнікам убачыць кандыдата ў жывых зносінах з прэсай.

У заяве выбарчага штаба Трампа гаворыцца аб тым, што за 16 хвілін Гарыс нічога не сказала аб крызісе злачыннасьці ў ЗША, што яна ўдзяліла ўсяго 3 хвіліны 25 сэкундаў эканоміцы і 2 хвіліны 36 сэкундаў праблеме іміграцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG