Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода па шырокім спэктры амэрыканска-беларускіх дачыненьняў і прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Законапраект прадугледжвае да 300 млн даляраў у год замежнай вайсковай дапамогі Ўкраіне, у прыватнасьці летальнага ўзбраеньня, пры ўмове захаваньня крытэрыяў рэформаў.
Што мяняе ў ацэнках новая інфармацыя ў справе «ПВК Вагнэра» ў Беларусі? Каму выгадная гэтая справа? Які д’ябал хаваецца ў яе дэталях?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп узьняў пытаньне аб пераносе прэзыдэнцкіх выбараў у краіне на пазьнейшы тэрмін. Пра гэта ён напісаў у сваім твітэры.
Агульная колькасьць сьмерцяў у ЗША перавысіла ў сераду 150 000.
Злучаныя Штаты ў бліжэйшыя тыдні пачнуць перадысьлякацыю сваіх вайскоўцаў у Эўропе, выводзячы зь Нямеччыны каля 11 900 амэрыканскіх вайскоўцаў. Пра гэта 29 ліпеня паведаміў Пэнтагон.
Паводле справаздачы, расейская вайсковая выведка выкарыстоўвала сама меней тры сайты — InfoRos.ru, Infobrics.org і OneWorld.press.
Гэта дапаможа зьменшыць рызыкі недастатковага разуменьня і прадухіліць узьнікненьне інцыдэнтаў, зьвязаных з космасам.
Кампанія заявіла, што Дональд Трамп-малодшы апублікаваў паведамленьне, якое парушае палітыку сацсеткі адносна дэзынфармацыі пра каранавірус.
Траціна амэрыканскіх музэяў, то бок 12 тысяч арганізацый, якія зачынілі свае дзьверы з прычыны каранавіруснай пандэміі, магчыма, закрыліся назаўжды.
Амэрыканскія сэнатары Рычард Дурбін, Марка Рубіё і Бэн Кардын прапанавалі рэзалюцыю з заклікам да свабодных, справядлівых і празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Забурэньні ў суботу і ў ноч на нядзелю сталі працягам шматтыднёвых акцыў пратэсту супраць расавай несправядлівасьці.
Аб росьце колькасьці інфікаваных СOVID-19 на гэтым тыдні загаварылі ў многіх краінах Эўразьвязу.
Аналітыкі скептычна ацэньваюць шанцы на тое, што гэтыя ўказы акажуць істотны ўплыў на дзеяньні вытворцаў фармацэўтычнай прадукцыі.
Дзяржсакратар прызнаў, што «старая парадыгма сьляпога ўзаемадзеяньня з Кітаем правалілася».
Макей «на просьбу амэрыканскага боку дэталёва праінфармаваў суразмоўцу пра нюансы прэзыдэнцкай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь».
На адрас кітайскай амбасады ў Вашынгтоне паступілі пагрозы сьмерці і замінаваньня, паведаміла ў сераду прэсавая сакратарка МЗС КНРн, абвінавачваючы ўлады ЗША.
Злучаныя Штаты перадалі ўладам Кітая патрабаваньне закрыць кансулят КНР у Гʼюстане (штат Тэхас).
Дакумэнт прадугледжвае, у прыватнасьці, пашыраныя санкцыі супраць расейскага газаправоду «Паўночны паток – 2».
Трампа даўно крытыкуюць за пераменшваньне ўзьдзеяньня каранавірусу і ігнараваньне патрабаваньня насіць маску.
У Портлэндзе, ЗША, невядомая ўдзельніца пратэстаў выйшла аголеная насустрач спэцаддзелу паліцыі, спыніўшы разгон дэманстрантаў.
Гэта ўжо трэцяя група кітайскіх кампаній і арганізацый, дададзеных у амэрыканскі чорны сьпіс у сувязі з рэпрэсіямі супраць уйгураў у Сіньцзяне.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША 20 ліпеня ўвёў санкцыі супраць кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, забараніўшы яму ўезд у Злучаныя Штаты.
Кіраўнікі ўрадаў чатырох нямецкіх земляў зьвярнуліся да чальцоў Кангрэсу ЗША з просьбай заблякаваць пляны вываду амэрыканскіх войскаў зь Нямеччыны.
Льюіс быў адным з арганізатараў Маршу на Вашынгтон 1963 году. Пасьля гэтай акцыі фэдэральныя ўлады забаранілі сэгрэгацыю ў грамадзкіх месцах.
Пакуль невядома, ці дазваляюць гэтыя тэхналёгіі зьнішчаць каранавірус.
17 ліпеня міністар замежных спраў Уладзімер Макей прыняў часовую павераную ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур з нагоды завяршэньня яе дыпляматычнай місіі.
Пампэо раскрытыкаваў раду правоў чалавека ААН — «дзейнічае па ўказцы дыктатараў і закрывае вочы на абуральныя парушэньні правоў чалавека».
«Павага асноўных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, слова і асацыяцыяў, мае вырашальнае значэньне для ўмацаваньня двухбаковых адносін ЗША і Беларусі».
Усяго ў Злучаных Штатах зафіксавалі каля 3,6 мільёна выпадкаў COVID-19. Памерлі 138 тысяч чалавек.
«Мы лічым надзвычай важнымі для ўраду забясьпечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у выбарах».
Улады ЗША вырашылі адмяніць патрабаваньне для замежных студэнтаў пакінуць краіну, калі заняткі ў іх унівэрсытэтах будуць цалкам пераведзеныя ў рэжым онлайн
У Белым доме пацьвердзілі, што адмовяцца ад гэтага пляну ў сувязі зь вялікай колькасьцю судовых пазоваў, пададзеных унівэрсытэтамі.
Арганізацыі карэнных амэрыканцаў у лісьце да кіраўніка NFL запатрабавалі спыніць ужываньне слова «чырванаскурыя» вашынгтонскай камандай.
Дзяржаўны дэпартамэнт заклікаў бакі захоўваць рэжым спыненьня агню.
Пад санкцыі трапілі тры амэрыканскія заканадаўцы і шэраг урадоўцаў. Кітай увёў гэтыя санкцыі ў адказ на санкцыі Вашынгтону супраць высокапастаўленых кітайскіх чыноўнікаў. Падставай для амэрыканскіх санкцыяў паслужыла жорсткае абыходжаньне кітайскіх уладаў з уйгурскай мусульманскай меншасьцю.
У момант інцыдэнту на борце карабля знаходзіліся каля 160 маракоў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьмякчыў судовы прысуд, вынесены ягонаму сябру і былому дарадцу Роджару Стоўну за дачу ілжывых паказаньняў у Кангрэсе, перашкоду правасудзьдзю і ціск на сьведак.
У ЗША пікет салідарнасьці з прыхільнікамі пераменаў у Беларусі правяла беларуская супольнасьць у Філядэльфіі, Вашынгтоне, Сан-Францыска.
У Маямі (Флорыда, ЗША) амэрыканскія беларусы правялі акцыю салідарнасьці.
Ці варта Эўразьвязу і ЗША ўвесьці санкцыі адносна Беларусі за парушэньні правоў чалавека? Якія санкцыі маюць сэнс, а якія — не? Ці эфэктыўныя санкцыі? Ці ня кінуць санкцыі Менск у абдымкі Масквы?
Вярхоўны Суд ЗША прызнаў усходнюю частку штату Аклагома рэзэрвацыяй індзейскіх плямёнаў. За гэта выказаліся пяцёра зь дзевяці судзьдзяў. На тэрыторыі жыве каля двух мільёнаў чалавек.
Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў магчымы продаж 105 зьнішчальнікаў F-35 Японіі папярэдне за 23 мільярды даляраў. У ведамстве заявілі, што заплянаваная ўгода ня зьменіць вайсковага балянсу ў рэгіёне.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць чатырох былых і цяперашніх службовых асобаў Кітаю, датычных, як лічыць Вашынгтон, да парушэньняў правоў уйгураў. Абмежаваньні ўведзены паводле акту Магніцкага.
«Фіктыўнае ўсенароднае галасаваньне ў Расеі на мінулым тыдні дазволіла Пуціну застацца ва ўладзе да 2036 году, па сутнасьці зрабіўшы яго расейскім імпэратарам».
Парушэньні Amazon «былі невідавочнымі, а таксама былі добраахвотна раскрытыя самой кампаніяй», ад чаго сума штрафу стала параўнальна невялікай.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа афіцыйна паінфармавала Арганізацыю аб’яднаных нацый аб выхадзе са складу Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Губэрнатар Джорджыі Браян Кемп увёў у штаце надзвычайнае становішча і задзейнічаў блізка 1000 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў сувязі з гвалтоўнымі акцыямі пратэсту ў Атланце, наступствам якіх сталі сьмяротныя ахвяры.
«Пачалі прыбіраць кнігі з крытыкай Камуністычнай партыі Кітаю зь бібліятэчных паліц, забаранілі палітычныя лёзунгі і цяпер патрабуюць ад школ забясьпечыць цэнзуру».
Загрузіць яшчэ