Льюіс быў адным з арганізатараў Маршу на Вашынгтон 1963 году. Пасьля гэтай акцыі фэдэральныя ўлады забаранілі сэгрэгацыю ў грамадзкіх месцах.
Пакуль невядома, ці дазваляюць гэтыя тэхналёгіі зьнішчаць каранавірус.
17 ліпеня міністар замежных спраў Уладзімер Макей прыняў часовую павераную ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур з нагоды завяршэньня яе дыпляматычнай місіі.
Пампэо раскрытыкаваў раду правоў чалавека ААН — «дзейнічае па ўказцы дыктатараў і закрывае вочы на абуральныя парушэньні правоў чалавека».
«Павага асноўных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, слова і асацыяцыяў, мае вырашальнае значэньне для ўмацаваньня двухбаковых адносін ЗША і Беларусі».
Усяго ў Злучаных Штатах зафіксавалі каля 3,6 мільёна выпадкаў COVID-19. Памерлі 138 тысяч чалавек.
«Мы лічым надзвычай важнымі для ўраду забясьпечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у выбарах».
Улады ЗША вырашылі адмяніць патрабаваньне для замежных студэнтаў пакінуць краіну, калі заняткі ў іх унівэрсытэтах будуць цалкам пераведзеныя ў рэжым онлайн
У Белым доме пацьвердзілі, што адмовяцца ад гэтага пляну ў сувязі зь вялікай колькасьцю судовых пазоваў, пададзеных унівэрсытэтамі.
Арганізацыі карэнных амэрыканцаў у лісьце да кіраўніка NFL запатрабавалі спыніць ужываньне слова «чырванаскурыя» вашынгтонскай камандай.
Дзяржаўны дэпартамэнт заклікаў бакі захоўваць рэжым спыненьня агню.
Пад санкцыі трапілі тры амэрыканскія заканадаўцы і шэраг урадоўцаў. Кітай увёў гэтыя санкцыі ў адказ на санкцыі Вашынгтону супраць высокапастаўленых кітайскіх чыноўнікаў. Падставай для амэрыканскіх санкцыяў паслужыла жорсткае абыходжаньне кітайскіх уладаў з уйгурскай мусульманскай меншасьцю.
У момант інцыдэнту на борце карабля знаходзіліся каля 160 маракоў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьмякчыў судовы прысуд, вынесены ягонаму сябру і былому дарадцу Роджару Стоўну за дачу ілжывых паказаньняў у Кангрэсе, перашкоду правасудзьдзю і ціск на сьведак.
У ЗША пікет салідарнасьці з прыхільнікамі пераменаў у Беларусі правяла беларуская супольнасьць у Філядэльфіі, Вашынгтоне, Сан-Францыска.
У Маямі (Флорыда, ЗША) амэрыканскія беларусы правялі акцыю салідарнасьці.
Ці варта Эўразьвязу і ЗША ўвесьці санкцыі адносна Беларусі за парушэньні правоў чалавека? Якія санкцыі маюць сэнс, а якія — не? Ці эфэктыўныя санкцыі? Ці ня кінуць санкцыі Менск у абдымкі Масквы?
Вярхоўны Суд ЗША прызнаў усходнюю частку штату Аклагома рэзэрвацыяй індзейскіх плямёнаў. За гэта выказаліся пяцёра зь дзевяці судзьдзяў. На тэрыторыі жыве каля двух мільёнаў чалавек.
Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў магчымы продаж 105 зьнішчальнікаў F-35 Японіі папярэдне за 23 мільярды даляраў. У ведамстве заявілі, што заплянаваная ўгода ня зьменіць вайсковага балянсу ў рэгіёне.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць чатырох былых і цяперашніх службовых асобаў Кітаю, датычных, як лічыць Вашынгтон, да парушэньняў правоў уйгураў. Абмежаваньні ўведзены паводле акту Магніцкага.
«Фіктыўнае ўсенароднае галасаваньне ў Расеі на мінулым тыдні дазволіла Пуціну застацца ва ўладзе да 2036 году, па сутнасьці зрабіўшы яго расейскім імпэратарам».
Парушэньні Amazon «былі невідавочнымі, а таксама былі добраахвотна раскрытыя самой кампаніяй», ад чаго сума штрафу стала параўнальна невялікай.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа афіцыйна паінфармавала Арганізацыю аб’яднаных нацый аб выхадзе са складу Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Губэрнатар Джорджыі Браян Кемп увёў у штаце надзвычайнае становішча і задзейнічаў блізка 1000 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў сувязі з гвалтоўнымі акцыямі пратэсту ў Атланце, наступствам якіх сталі сьмяротныя ахвяры.
«Пачалі прыбіраць кнігі з крытыкай Камуністычнай партыі Кітаю зь бібліятэчных паліц, забаранілі палітычныя лёзунгі і цяпер патрабуюць ад школ забясьпечыць цэнзуру».
Цягам 4 і 5 ліпеня ў Чыкага атрымалі раненьні сама меней 77 чалавекі, 14 зь іх загінулі. У Нью-Ёрку ў перастрэлках у нядзелю паранілі ня менш за 41 чалавека, восем чалавек забілі.
Прэзыдэнт Дональд Трамп лічыць, што ЗША знаходзяцца «пад ударам новага крайне левага фашызму», які дэманструе «таталітарныя» паводзіны ў дачыненьні да амэрыканскіх каштоўнасьцяў і гісторыі.
4 ліпеня спаўняецца 70 гадоў з дня першага выхаду ў эфір Радыё Свабодная Эўропа.
4 ліпеня Злучаныя Штаты сьвяткуюць Дзень незалежнасьці. Ці шмат вы ведаеце пра гэтае сьвята і падзеі, якія прывялі да яго? Праверце сябе.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо сказаў пра гэта ў заяве з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.
У амэрыканскім горадзе Сіэтле паліцыянты расчысьцілі вялікі лягер пратэстоўцаў, які існаваў каля трох тыдняў.
У Сэнат ЗША ўнесьлі законапраект аб санкцыях супраць расейскіх грамадзян, якія маюць дачыненьне да выплаты ўзнагароды за забойства амэрыканскіх салдатаў у Аўганістане, калі зьявяцца доказы такіх дзеяньняў.
«Некаторыя вернуцца дадому, а некаторыя будуць накіраваныя ў іншыя месцы. Польшча стане адным з такіх месцаў».
Амэрыканская сацыяльная сетка Reddit заблякавала акаўнт, які быў створаны ў падтрымку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. На сайце кампаніі тлумачыцца, што карыстальнік парушыў правілы сацыяльнай сеткі
«Падчас пандэміі доступ замежным спэцыялістам у Расею фактычна закрыты. Цяжкім было і перасоўваньне па краіне і расейскіх удзельнікаў каапэрацыі».
Ці працуе вобраз Лукашэнкі як абаронцы сувэрэнітэту ад замежнай навалы? Ці атрымалася ў яго спыніць «спакойнае расхістваньне сытуацыі»? Ці варта заклікаць людзей на Плошчу без гарантыяў посьпеху?
У ЗША выставілі абвінавачаньні ў разбурэньні фэдэральнай уласнасьці чатыром удзельнікам антырасісцкай акцыі пратэсту ў Вашынгтоне ля Белага дому. Пра гэта паведамляе амэрыканскае Міністэрства юстыцыі.
Міністар абароны ЗША Марк Эспэр 29 чэрвеня прадставіць прэзыдэнту Дональду Трампу некалькі варыянтаў вываду амэрыканскіх вайскоўцаў з Нямеччыны, зь якіх «некалькі тысяч» будуць перакінутыя ва Ўсходнюю Эўропу.
У рэдакцыйным матэрыяле пад назвай «Людзям нарэшце надакучыў кіраўнік Беларусі. Ці іх пачуюць?» амэрыканскае выданьне The Washington Post адзначае, што перад выбарамі 9 жніўня Аляксандар Лукашэнка сутыкаецца з «прыкметамі» народнай незадаволенасьці.
Суд у ЗША асудзіў на 9 гадоў турмы расейца Аляксея Буркова паводле абвінавачаньня ў кібэрзлачынствах. Абвінавачваньне патрабавала асудзіць яго на 15 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва РИА Новости.
«Значная частка энэргіі Нямеччыны будзе цяпер зьвязаная з Расеяй настолькі глыбокім і фундамэнтальных чынам, што ва Ўладзіміра Пуціна будзе магчымасьць, рэальная магчымасьць, нанесьці істотны ўрон Нямеччыне, калі ён вырашыць гэта зрабіць».
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 25 чэрвеня прадставіў штогадовы даклад пра сытуацыю з гандлем людзьмі ў сьвеце.
На пытаньне, ці не спрабуе амэрыканская адміністрацыя тым самым скіраваць нейкі сыгнал Расеі, Дональд Трамп падкрэсьліў, што Масква атрымлівае «вельмі ясны сыгнал».
«Кожная дзяржава-удзельніца АБСЭ абавязваецца праводзіць свабодныя і сумленныя выбары. Беларускія ўлады зрабілі гэта немагчымым, арыштоўваючы і запалохваючы кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў і актывістаў на раньніх этапах агітацыі», — адзначаецца ў заяве Гэльсынскай камісіі ЗША.
Голас Амэрыкі тлумачыць, хто падпадае пад дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу аб абмежаваньні выдачы працоўных візаў.
«Плян А: ня зьяўляйцеся ў месцах збору людзей. Плян Б: калі вы зьявіліся, насіце маску».
«Павага да фундамэнтальных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, свабоды слова і свабоды асацыяцыяў, мае вырашальнае значэньне для ўмацаваньня ўзаемадачыненьняў паміж ЗША і Беларусьсю».
У Вашынгтоне ўвечары 22 чэрвеня адбыліся новыя хваляваньні каля Белага дому, дзе ўдзельнікі акцыі супраць расавай дыскрымінацыі паспрабавалі зьнесьці помнік 7-му прэзыдэнту ЗША і заснавальніку Дэмакратычнай партыі Эндру Джэксану ў парку Лафает.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэньне аб прыпыненьні выдачы візаў, якія дазваляюць замежным грамадзянам працаваць у ЗША, да канца 2020 году.
У сваім акаўнце у Фэйсбуку МЗС Беларусі паведамляе: «30-дзённы бязьвізавы рэжым уезду праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 74 краін захоўваецца».
Загрузіць яшчэ