Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў чатыры ўказы, каб зьнізіць цэны на лекі ў ЗША


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў падпісаў указы, мэта якіх — зьнізіць цэны на лекі ў ЗША, піша «Голас Амэрыкі».

  • Першы ўказ дазваляе імпартаваць больш танныя мэдыкамэнты зь іншых краінаў.
  • Другі абавязвае, каб зьніжкі, якія фармацэўтычныя кампаніі даюць пасярэднікам, атрымлівалі пацыенты.
  • Трэці ўказ накіраваны на зьніжэньне кошту інсуліну.
  • Чацьвёрты абавязвае дзяржаўную страхавую праграму Medicare набываць мэдыкамэнты па тых жа цэнах, што плацяць іншыя дзяржавы.

Трамп паведаміў, што вядучыя фармацэўтычныя кампаніі ЗША папрасілі арганізаваць сустрэчу зь ім, каб абмеркаваць пытаньне аб зьніжэньні цэнаў. Асацыяцыя фармацэўтычных кампаніяў ЗША (PhRMA) апублікавала заяву, у якой крытычна ацаніла дзеяньні прэзыдэнта. Аналітыкі скептычна ацэньваюць шанцы на тое, што гэтыя ўказы акажуць істотны ўплыў на дзеяньні вытворцаў фармацэўтычнай прадукцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG