Аб росьце колькасьці інфікаваных СOVID-19 на гэтым тыдні загаварылі ў многіх краінах Эўразьвязу.
Аналітыкі скептычна ацэньваюць шанцы на тое, што гэтыя ўказы акажуць істотны ўплыў на дзеяньні вытворцаў фармацэўтычнай прадукцыі.
Дзяржсакратар прызнаў, што «старая парадыгма сьляпога ўзаемадзеяньня з Кітаем правалілася».
Макей «на просьбу амэрыканскага боку дэталёва праінфармаваў суразмоўцу пра нюансы прэзыдэнцкай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь».
На адрас кітайскай амбасады ў Вашынгтоне паступілі пагрозы сьмерці і замінаваньня, паведаміла ў сераду прэсавая сакратарка МЗС КНРн, абвінавачваючы ўлады ЗША.
Злучаныя Штаты перадалі ўладам Кітая патрабаваньне закрыць кансулят КНР у Гʼюстане (штат Тэхас).
Дакумэнт прадугледжвае, у прыватнасьці, пашыраныя санкцыі супраць расейскага газаправоду «Паўночны паток – 2».
Трампа даўно крытыкуюць за пераменшваньне ўзьдзеяньня каранавірусу і ігнараваньне патрабаваньня насіць маску.
У Портлэндзе, ЗША, невядомая ўдзельніца пратэстаў выйшла аголеная насустрач спэцаддзелу паліцыі, спыніўшы разгон дэманстрантаў.
Гэта ўжо трэцяя група кітайскіх кампаній і арганізацый, дададзеных у амэрыканскі чорны сьпіс у сувязі з рэпрэсіямі супраць уйгураў у Сіньцзяне.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША 20 ліпеня ўвёў санкцыі супраць кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, забараніўшы яму ўезд у Злучаныя Штаты.
Кіраўнікі ўрадаў чатырох нямецкіх земляў зьвярнуліся да чальцоў Кангрэсу ЗША з просьбай заблякаваць пляны вываду амэрыканскіх войскаў зь Нямеччыны.
Льюіс быў адным з арганізатараў Маршу на Вашынгтон 1963 году. Пасьля гэтай акцыі фэдэральныя ўлады забаранілі сэгрэгацыю ў грамадзкіх месцах.
Пакуль невядома, ці дазваляюць гэтыя тэхналёгіі зьнішчаць каранавірус.
17 ліпеня міністар замежных спраў Уладзімер Макей прыняў часовую павераную ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур з нагоды завяршэньня яе дыпляматычнай місіі.
Пампэо раскрытыкаваў раду правоў чалавека ААН — «дзейнічае па ўказцы дыктатараў і закрывае вочы на абуральныя парушэньні правоў чалавека».
«Павага асноўных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, слова і асацыяцыяў, мае вырашальнае значэньне для ўмацаваньня двухбаковых адносін ЗША і Беларусі».
Усяго ў Злучаных Штатах зафіксавалі каля 3,6 мільёна выпадкаў COVID-19. Памерлі 138 тысяч чалавек.
«Мы лічым надзвычай важнымі для ўраду забясьпечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у выбарах».
Улады ЗША вырашылі адмяніць патрабаваньне для замежных студэнтаў пакінуць краіну, калі заняткі ў іх унівэрсытэтах будуць цалкам пераведзеныя ў рэжым онлайн
У Белым доме пацьвердзілі, што адмовяцца ад гэтага пляну ў сувязі зь вялікай колькасьцю судовых пазоваў, пададзеных унівэрсытэтамі.
Арганізацыі карэнных амэрыканцаў у лісьце да кіраўніка NFL запатрабавалі спыніць ужываньне слова «чырванаскурыя» вашынгтонскай камандай.
Дзяржаўны дэпартамэнт заклікаў бакі захоўваць рэжым спыненьня агню.
Пад санкцыі трапілі тры амэрыканскія заканадаўцы і шэраг урадоўцаў. Кітай увёў гэтыя санкцыі ў адказ на санкцыі Вашынгтону супраць высокапастаўленых кітайскіх чыноўнікаў. Падставай для амэрыканскіх санкцыяў паслужыла жорсткае абыходжаньне кітайскіх уладаў з уйгурскай мусульманскай меншасьцю.
У момант інцыдэнту на борце карабля знаходзіліся каля 160 маракоў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьмякчыў судовы прысуд, вынесены ягонаму сябру і былому дарадцу Роджару Стоўну за дачу ілжывых паказаньняў у Кангрэсе, перашкоду правасудзьдзю і ціск на сьведак.
У ЗША пікет салідарнасьці з прыхільнікамі пераменаў у Беларусі правяла беларуская супольнасьць у Філядэльфіі, Вашынгтоне, Сан-Францыска.
У Маямі (Флорыда, ЗША) амэрыканскія беларусы правялі акцыю салідарнасьці.
Ці варта Эўразьвязу і ЗША ўвесьці санкцыі адносна Беларусі за парушэньні правоў чалавека? Якія санкцыі маюць сэнс, а якія — не? Ці эфэктыўныя санкцыі? Ці ня кінуць санкцыі Менск у абдымкі Масквы?
Вярхоўны Суд ЗША прызнаў усходнюю частку штату Аклагома рэзэрвацыяй індзейскіх плямёнаў. За гэта выказаліся пяцёра зь дзевяці судзьдзяў. На тэрыторыі жыве каля двух мільёнаў чалавек.
Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў магчымы продаж 105 зьнішчальнікаў F-35 Японіі папярэдне за 23 мільярды даляраў. У ведамстве заявілі, што заплянаваная ўгода ня зьменіць вайсковага балянсу ў рэгіёне.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць чатырох былых і цяперашніх службовых асобаў Кітаю, датычных, як лічыць Вашынгтон, да парушэньняў правоў уйгураў. Абмежаваньні ўведзены паводле акту Магніцкага.
«Фіктыўнае ўсенароднае галасаваньне ў Расеі на мінулым тыдні дазволіла Пуціну застацца ва ўладзе да 2036 году, па сутнасьці зрабіўшы яго расейскім імпэратарам».
Парушэньні Amazon «былі невідавочнымі, а таксама былі добраахвотна раскрытыя самой кампаніяй», ад чаго сума штрафу стала параўнальна невялікай.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа афіцыйна паінфармавала Арганізацыю аб’яднаных нацый аб выхадзе са складу Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Губэрнатар Джорджыі Браян Кемп увёў у штаце надзвычайнае становішча і задзейнічаў блізка 1000 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў сувязі з гвалтоўнымі акцыямі пратэсту ў Атланце, наступствам якіх сталі сьмяротныя ахвяры.
«Пачалі прыбіраць кнігі з крытыкай Камуністычнай партыі Кітаю зь бібліятэчных паліц, забаранілі палітычныя лёзунгі і цяпер патрабуюць ад школ забясьпечыць цэнзуру».
Цягам 4 і 5 ліпеня ў Чыкага атрымалі раненьні сама меней 77 чалавекі, 14 зь іх загінулі. У Нью-Ёрку ў перастрэлках у нядзелю паранілі ня менш за 41 чалавека, восем чалавек забілі.
Прэзыдэнт Дональд Трамп лічыць, што ЗША знаходзяцца «пад ударам новага крайне левага фашызму», які дэманструе «таталітарныя» паводзіны ў дачыненьні да амэрыканскіх каштоўнасьцяў і гісторыі.
4 ліпеня спаўняецца 70 гадоў з дня першага выхаду ў эфір Радыё Свабодная Эўропа.
4 ліпеня Злучаныя Штаты сьвяткуюць Дзень незалежнасьці. Ці шмат вы ведаеце пра гэтае сьвята і падзеі, якія прывялі да яго? Праверце сябе.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо сказаў пра гэта ў заяве з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.
У амэрыканскім горадзе Сіэтле паліцыянты расчысьцілі вялікі лягер пратэстоўцаў, які існаваў каля трох тыдняў.
У Сэнат ЗША ўнесьлі законапраект аб санкцыях супраць расейскіх грамадзян, якія маюць дачыненьне да выплаты ўзнагароды за забойства амэрыканскіх салдатаў у Аўганістане, калі зьявяцца доказы такіх дзеяньняў.
«Некаторыя вернуцца дадому, а некаторыя будуць накіраваныя ў іншыя месцы. Польшча стане адным з такіх месцаў».
Амэрыканская сацыяльная сетка Reddit заблякавала акаўнт, які быў створаны ў падтрымку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. На сайце кампаніі тлумачыцца, што карыстальнік парушыў правілы сацыяльнай сеткі
«Падчас пандэміі доступ замежным спэцыялістам у Расею фактычна закрыты. Цяжкім было і перасоўваньне па краіне і расейскіх удзельнікаў каапэрацыі».
Ці працуе вобраз Лукашэнкі як абаронцы сувэрэнітэту ад замежнай навалы? Ці атрымалася ў яго спыніць «спакойнае расхістваньне сытуацыі»? Ці варта заклікаць людзей на Плошчу без гарантыяў посьпеху?
У ЗША выставілі абвінавачаньні ў разбурэньні фэдэральнай уласнасьці чатыром удзельнікам антырасісцкай акцыі пратэсту ў Вашынгтоне ля Белага дому. Пра гэта паведамляе амэрыканскае Міністэрства юстыцыі.
Міністар абароны ЗША Марк Эспэр 29 чэрвеня прадставіць прэзыдэнту Дональду Трампу некалькі варыянтаў вываду амэрыканскіх вайскоўцаў з Нямеччыны, зь якіх «некалькі тысяч» будуць перакінутыя ва Ўсходнюю Эўропу.
Загрузіць яшчэ