Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Кент: Крэмль выкарыстоўвае «Вагнэр» як інструмэнт дзеля сваіх інтарэсаў


Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент
Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент

Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода па шырокім спэктры амэрыканска-беларускіх дачыненьняў і прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Гутарку вёў дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. Прапануем фрагмэнт інтэрвію, якое цалкам будзе апублікавана ў пятніцу, 31 ліпеня.

Джордж Кент: Крэмль выкарыстоўвае “Вагнэр” як інструмэнт дзеля сваіх інтарэсаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00

— Спадар Кент, пакуль мы з вамі гаворым, цалкам імаверна, што беларускія ўлады вядуць допыт кантрактнікаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» — 33 чалавек, арыштаваных у сераду, якія, як сьцьвярджаецца, плянавалі перашкодзіць выбарам, пагражалі бясьпецы і парадку. Вы падчас вашай ранейшай працы ва Ўкраіне (2004-2007, 2015-2018 — РС) павінны былі ня раз чуць навіны пра гэтую кампанію і яе дзеяньні. Як вы ацэньваеце гэтую сытуацыю?

— Я б сказаў, што Злучаныя Штаты выказвалі занепакоенасьць спробамі ўмяшаньня ў выбарчы працэс ва ўсіх краінах. Гэта датычыць і Беларусі. Гэта датычыць і нашай уласнай краіны — ЗША — дзе выбары маюць адбыцца ў лістападзе. Гэта будзе датычыць і іншых краін рэгіёну, напрыклад Грузіі, дзе таксама будуць выбары. Думаю, што адносна кампаніі Вагнэра, якую часам называюць «прыватнай ваеннай кампаніяй», — ясна што яе выкарыстоўваюць як інструмэнт расейскіх уладаў. Крэмль выкарыстоўвае яе як недарагі і надзейны інструмэнт дасягненьня сваіх мэтаў у розных месцах. Мы ўсе сочым за навінамі, і нфармацыя, пра якую згадалі і беларускія ўлады і на якую зьвярнулі ўвагу ўкраінскія ўлады — што частка арыштаваных учора ваявалі на ўсходзе Ўкраіны супраць Украіны. І таму беларускія ўлады сёньня запрасілі ня толькі расейскага, але і ўкраінскага паверанага ў справах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG