Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна амэрыканскіх музэяў можа закрыцца назаўжды


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Траціна амэрыканскіх музэяў, то бок 12 тысяч арганізацый, якія зачынілі свае дзьверы з прычыны каранавіруснай пандэміі, магчыма, закрыліся назаўжды.

Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні Амэрыканскага альянсу музэяў, якое цытуе «Голас Амэрыкі».

Сьвет мастацтва апынуўся ў «вельмі цяжкім фінансавым становішчы», сьцьвярджае дасьледаваньне, падчас якога былі апытаныя дырэктары 760 музэяў. Апытаньне праводзілася з 8 па 30 чэрвеня.

«Даходы музэяў раптоўна зьніклі, калі з прычыны пандэміі былі закрытыя ўсе культурныя ўстановы, і, на жаль, многія зь іх ніколі не адновяцца», — заявіла прэзыдэнтка і генэральная дырэктарка Амэрыканскага альянсу музэяў Лора Лот.

Дасьледаваньне паказала, што амаль 90 адсоткаў музэяў маюць рэзэрвы ня больш чым на 12 месяцаў. Крыху больш за палову, 56 адсоткаў, змогуць пакрываць свае апэрацыі ня больш за паўгода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG