Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вырашылі не рабіць больш жорсткімі правілы для студэнцкіх візаў


Масачусэцкі тэхналягічны ўнівэрсытэт
Масачусэцкі тэхналягічны ўнівэрсытэт

Улады ЗША вырашылі адмяніць абавязковае патрабаваньне для замежных студэнтаў пакінуць краіну, калі заняткі ў іх унівэрсытэтах і каледжах будуць цалкам пераведзеныя ў рэжым онлайн праз эпідэмію каранавірусу. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

У Белым доме пацьвердзілі, што адмовяцца ад гэтага пляну ў сувязі зь вялікай колькасьцю судовых пазоваў, пададзеных унівэрсытэтамі і ўладамі некалькіх штатаў.

Пазовы, у прыватнасьці, падалі Гарвард і Масачусэцкі тэхналягічны інстытут. Унівэрсытэты заяўляюць, што дзеяньні адміністрацыі незаконныя і адмоўна адаб’юцца на акадэмічным працэсе. Супраць высылкі замежных студэнтаў выступілі і 20 амэрыканскіх штатаў.

Падчас судовага паседжаньня ў аўторак па пазове Гарвардзкага ўнівэрсытэту акруговы судзьдзя штату Масачусэтс Элісан Бэраўз заявіла, што адміністрацыя ЗША і два элітныя ўнівэрсытэты, якія падалі ў суд на Белы дом, прыйшлі да пагадненьня, якое адмяняе новыя правілы.

У амэрыканскіх ВНУ навучаецца больш за мільён замежных студэнтаў, і многія навучальныя ўстановы фінансава залежаць ад замежнікаў, якія плацяць за навучаньне дзясяткі тысяч даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG