Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША 20 ліпеня ўвёў санкцыі супраць кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, забараніўшы яму ўезд у Злучаныя Штаты з прычыны абвінавачваньняў у грубых парушэньнях правоў чалавека, уключна з катаваньнямі.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
У сваёй заяве дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо адзначыў занепакоенасьць тым, што Рамзан Кадыраў выкарыстаў каранавірусную пандэмію як апраўданьне для далейшага парушэньня правоў чалавека ў рэгіёне.
У адказ на заяву Дзярждэпартамэнту Рамзан Кадыраў выклаў у телеграм-канале сваю фатаграфію з двума кулямётамі і напісаў: «Пампэо, мы прымаем бой! Далей будзе цікавей!».