Цягам 4 і 5 ліпеня ў Чыкага атрымалі раненьні сама меней 77 чалавекі, 14 зь іх загінулі. У Нью-Ёрку ў перастрэлках у нядзелю паранілі ня менш за 41 чалавека, восем чалавек забілі.
Прэзыдэнт Дональд Трамп лічыць, што ЗША знаходзяцца «пад ударам новага крайне левага фашызму», які дэманструе «таталітарныя» паводзіны ў дачыненьні да амэрыканскіх каштоўнасьцяў і гісторыі.
4 ліпеня спаўняецца 70 гадоў з дня першага выхаду ў эфір Радыё Свабодная Эўропа.
4 ліпеня Злучаныя Штаты сьвяткуюць Дзень незалежнасьці. Ці шмат вы ведаеце пра гэтае сьвята і падзеі, якія прывялі да яго? Праверце сябе.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо сказаў пра гэта ў заяве з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.
У амэрыканскім горадзе Сіэтле паліцыянты расчысьцілі вялікі лягер пратэстоўцаў, які існаваў каля трох тыдняў.
У Сэнат ЗША ўнесьлі законапраект аб санкцыях супраць расейскіх грамадзян, якія маюць дачыненьне да выплаты ўзнагароды за забойства амэрыканскіх салдатаў у Аўганістане, калі зьявяцца доказы такіх дзеяньняў.
«Некаторыя вернуцца дадому, а некаторыя будуць накіраваныя ў іншыя месцы. Польшча стане адным з такіх месцаў».
Амэрыканская сацыяльная сетка Reddit заблякавала акаўнт, які быў створаны ў падтрымку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. На сайце кампаніі тлумачыцца, што карыстальнік парушыў правілы сацыяльнай сеткі
«Падчас пандэміі доступ замежным спэцыялістам у Расею фактычна закрыты. Цяжкім было і перасоўваньне па краіне і расейскіх удзельнікаў каапэрацыі».
Ці працуе вобраз Лукашэнкі як абаронцы сувэрэнітэту ад замежнай навалы? Ці атрымалася ў яго спыніць «спакойнае расхістваньне сытуацыі»? Ці варта заклікаць людзей на Плошчу без гарантыяў посьпеху?
У ЗША выставілі абвінавачаньні ў разбурэньні фэдэральнай уласнасьці чатыром удзельнікам антырасісцкай акцыі пратэсту ў Вашынгтоне ля Белага дому. Пра гэта паведамляе амэрыканскае Міністэрства юстыцыі.
Міністар абароны ЗША Марк Эспэр 29 чэрвеня прадставіць прэзыдэнту Дональду Трампу некалькі варыянтаў вываду амэрыканскіх вайскоўцаў з Нямеччыны, зь якіх «некалькі тысяч» будуць перакінутыя ва Ўсходнюю Эўропу.
У рэдакцыйным матэрыяле пад назвай «Людзям нарэшце надакучыў кіраўнік Беларусі. Ці іх пачуюць?» амэрыканскае выданьне The Washington Post адзначае, што перад выбарамі 9 жніўня Аляксандар Лукашэнка сутыкаецца з «прыкметамі» народнай незадаволенасьці.
Суд у ЗША асудзіў на 9 гадоў турмы расейца Аляксея Буркова паводле абвінавачаньня ў кібэрзлачынствах. Абвінавачваньне патрабавала асудзіць яго на 15 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва РИА Новости.
«Значная частка энэргіі Нямеччыны будзе цяпер зьвязаная з Расеяй настолькі глыбокім і фундамэнтальных чынам, што ва Ўладзіміра Пуціна будзе магчымасьць, рэальная магчымасьць, нанесьці істотны ўрон Нямеччыне, калі ён вырашыць гэта зрабіць».
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 25 чэрвеня прадставіў штогадовы даклад пра сытуацыю з гандлем людзьмі ў сьвеце.
На пытаньне, ці не спрабуе амэрыканская адміністрацыя тым самым скіраваць нейкі сыгнал Расеі, Дональд Трамп падкрэсьліў, што Масква атрымлівае «вельмі ясны сыгнал».
«Кожная дзяржава-удзельніца АБСЭ абавязваецца праводзіць свабодныя і сумленныя выбары. Беларускія ўлады зрабілі гэта немагчымым, арыштоўваючы і запалохваючы кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў і актывістаў на раньніх этапах агітацыі», — адзначаецца ў заяве Гэльсынскай камісіі ЗША.
Голас Амэрыкі тлумачыць, хто падпадае пад дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу аб абмежаваньні выдачы працоўных візаў.
«Плян А: ня зьяўляйцеся ў месцах збору людзей. Плян Б: калі вы зьявіліся, насіце маску».
«Павага да фундамэнтальных свабодаў, у тым ліку свабоды мірных сходаў, свабоды слова і свабоды асацыяцыяў, мае вырашальнае значэньне для ўмацаваньня ўзаемадачыненьняў паміж ЗША і Беларусьсю».
У Вашынгтоне ўвечары 22 чэрвеня адбыліся новыя хваляваньні каля Белага дому, дзе ўдзельнікі акцыі супраць расавай дыскрымінацыі паспрабавалі зьнесьці помнік 7-му прэзыдэнту ЗША і заснавальніку Дэмакратычнай партыі Эндру Джэксану ў парку Лафает.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэньне аб прыпыненьні выдачы візаў, якія дазваляюць замежным грамадзянам працаваць у ЗША, да канца 2020 году.
У сваім акаўнце у Фэйсбуку МЗС Беларусі паведамляе: «30-дзённы бязьвізавы рэжым уезду праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 74 краін захоўваецца».
У сваёй кнізе мэмуараў «The Room Where it Happened» («Пакой, у якім усё адбылося») Джон Болтан некалькі разоў згадвае Беларусь. Ён апісвае, што адбывалася падчас яго візыту ва Ўсходнюю Эўропу ў леташнім жніўні.
«Крым гэта Ўкраіна», — нагадаў Дзяржаўны сакратар ЗША.
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю прайшла ў Лос-Анджэлесе, у ЗША. У ёй прынялі ўдзел больш пяцідзесяці чалавек.
У Нью-Ёрку каля штаб-кватэры ААН адбываецца пікет салідарнасьці зь Беларусьсю. У ім удзельнічаюць некалькі соцень чалавек. Яны скандуюць споклічы: «Спыніць рэпрэсіі, Свабода Беларусі!», «Выбары без Лукашэнкі», «Свабода Сяргею Ціханоўскаму».
Лік прымусова перамешчаных асобаў у сьвеце вырас у 2019 годзе да амаль 80 мільёнаў чалавек.
«Міліцыя ставілася да нашых журналістаў як да злачынцаў, затрымлівала іх, калі яны паведамлялі ў жывым эфіры пра падзеі, зьвязаныя з выбарамі» — гаворыцца ў заяве выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Дэйзі Сындэлар.
Амэрыканская кампанія Dreyer’s, якая валодае гандлёвым знакам марозіва «Эскімо» (Eskimo pie) вырашыла зьмяніць яго на фоне акцый пратэсту супраць паліцэйскага гвалту і расізму. У кампаніі вырашылі, што назва зьяўляецца «прыніжальнай» і абражае эскімосаў — групу карэнных народаў Арктыкі,
Маккензі адзначыў, што поўны вывад войскаў ЗША залежыць ад выкананьня талібамі сваіх абавязаньняў.
Паводле Енса Столтэнбэрга, краіны-чальцы NATO закупяць комплексы Patriot і зьнішчальнікі пятага пакаленьня.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў прыняты Кангрэсам закон, які прадугледжвае магчымасьць увядзеньня санкцыяў супраць кітайскіх службовых асобаў, што спрычыніліся да перасьледу ўйгураў і іншых мусульманаў — жыхароў Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну Кітаю.
Амэрыканская карпарацыя PepsiCo прыняла рашэньне адмовіцца ад прадуктовага брэнду Aunt Jemima («Цётка Джэмайма»), які існаваў з 1899 году, з прычыны расавых стэрэатыпаў, якія зь ім асацыююцца ў часткі насельніцтва.
Раней ён зьвяртаўся да Пуціна з просьбай не дапусьціць яго экстрадыцыі ў ЗША, дзе ў сукупнасьці абвінавачаньняў яму пагражала да 35 гадоў турмы.
«Амэрыканцы ведаюць праўду: без паліцыі пануе хаос, без закону надыходзіць анархія»
Выдавецтва Simon and Schuster адзначыла, што кніга былога дарадцы дазваляе знутры зірнуць на «непасьлядоўны, неарганізаваны працэс прыняцьця рашэньняў» Трампам.
Прэпаратам карыстаўся Дональд Трамп, а публікацыю пра рызыкі яго ўжываньня адклікалі з навуковага часопісу. Эфэктыўнасьці супраць COVID-19 прэпараты не паказалі.
Колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў у Нямеччыне будзе скарочаная да 25 тысяч, бо Бэрлін ня выканаў абавязаньняў у фінансаваньні NATO, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Працадаўцы, якія звальняюць сваіх супрацоўнікаў на падставе іхнай гендэрнай прыналежнасьці, парушаюць грамадзянскія правы, абароненыя 7-м артыкулам Закону аб грамадзянскіх правах 1964 году.
Як выглядае беларуская выбарчая кампанія з Кіева? Які вынік беларускіх выбараў будзе адпавядаць нацыянальным інтарэсам Украіны? З такімі пытаньнямі мы зьвярнуліся да Канстанціна Бандарэнкі, кіраўніка фонду «Ўкраінская палітыка»
Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў грамадзяніну ЗША Полу Ўілану 16 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым у шпіянажы.
За апошнія тры дні зарэгістраваная рэкордная колькасьць новых выпадкаў на Алясцы, у Арызоне, Арканзасе, Каліфорніі, Флорыдзе, Паўночнай Караліне, Аклагоме і Паўднёвай Караліне.
Улады на поўдні Каліфорніі расьсьледуюць абставіны сьмерці двух афраамерыканцаў, якіх знайшлі павешанымі.
Украіна ў паведамленьні Пэнтагону названая «найважнейшым партнэрам на перадавой лініі стратэгічнага суперніцтва з Расеяй».
«Мая прысутнасьць у гэтым месцы ў гэты час зрабіла магчымым дапушчэньне, што вайскоўцы ўмяшаліся ўва ўнутраную палітыку».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп накіраваў сьпікеру Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі і старшыні Сэнату ліст аб падаўжэньні рэжыму надзвычайнага становішча ў дачыненьні да Беларусі.
Рэспубліканская партыя Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прадставіла даклад, у якім прапануецца ўвесьці супраць Расеі, Ірану і Кітаю новыя санкцыі, «найбольш жорсткія з тых, якія калі-небудзь прапаноўваліся».
Загрузіць яшчэ