Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворцы мяса ў ЗША пачалі чысьціць паветра на заводах, каб перамагчы каранавірус


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзьве найбуйнейшыя мясаперапрацоўчыя кампаніі ў ЗША паведамілі, што ўсталявалі абсталяваньне ачысткі паветра на некаторых сваіх прадпрыемствах для абароны супрацоўнікаў ад каранавірусу, паведамляе Reuters.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Кампанія JBS USA, якая ўваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых вытворцаў ялавічыны ў ЗША, паведаміла, што пачала выкарыстаньне ўльтрафіялетавага выпраменьваньня для абеззаражаньня паветра. Кампанія Tyson Foods — вытворца ялавічыны, сьвініны і мяса птушкі — заявіла, што праводзіць інтэнсіўныя дасьледаваньні адносна ўльтрафіялетавага выпраменьваньня на некаторых сваіх заводах.

Пакуль невядома, ці дазваляюць гэтыя тэхналёгіі зьнішчаць каранавірус.

За час пандэміі COVID-19 у ЗША захварэлі больш за 16 тысяч супрацоўнікаў мясаперапрацоўчай галіны, 86 з іх памерлі.

У сьвеце за суткі выявілі рэкордную колькасьць тых, хто заразіўся на каранавірус — 237,7 тысяч чалавек, паведаміла Сусьветная арганізацыя здароўя. Больш за ўсё колькасьць новых выпадкаў зарэгістравалі ў ЗША — 67,1 тысячы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG