На адрас кітайскай амбасады ў Вашынгтоне паступілі пагрозы сьмерці і замінаваньня, паведаміла ў сераду прэсавая сакратарка МЗС КНР Хуа Чуньін, абвінавачваючы ўлады ЗША.
«У выніку кампаніі паклёпу і распальваньня нянавісьці з боку ўладаў ЗША кітайскае пасольства атрымала пагрозы забойства і замінаваньня», — напісала яна ў Твітэры пасля таго, як ЗША загадалі Кітаю закрыць консульства ў Г’юстане на фоне шырокіх абвінавачаньняў кітайскіх службоўцаў у шпіянажы.