Пажарныя змагаюцца з агнём, які ўспыхнуў пасьля выбуху, што прагрымеў на дэсантным верталётаносцы USS Bonhomme Richard, дысьлякаваным на вайсковай базе ў Сан-Дыега, Каліфорнія, піша «Голас Амэрыкі».
Кажуць пра 18 пацярпелых у выніку інцыдэнту. На відэа, якое апынулася ў распараджэньні СМІ, відаць клубы дыму, якія падымаюцца на значную вышыню.
Вадаплаў атачылі шлюпкі з групамі ратавальнікаў і пажарныя катэры. Паводле прэс-сакратара ВМС ЗША Браяна О’Рурка, увесь асабовы склад эвакуаваны з карабля. Як паведамляюць, у момант інцыдэнту на борце карабля знаходзіліся каля 160 маракоў.