Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія сэнатары заклікалі да свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі


Сэнатар Рычард Дурбін, архіўнае фота
Сэнатар Рычард Дурбін, архіўнае фота

Амэрыканскія сэнатары Рычард Дурбін, Марка Рубіё і Бэн Кардын прапанавалі двухпартыйную рэзалюцыю з заклікам да свабодных, справядлівых і празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

У рэзалюцыі гаворыцца пра тое, што ўсе кандыдаты павінны былі б атрымаць доступ да выбарчага працэсу, але і на ранейшых выбарах Аляксандар Лукашэнка арганізоўваў нядопуск і зьняволеньне сваіх ключавых апанэнтаў.

«Я ніколі не забуду, як у студзені 2011 году наведваў сем’і апазыцыйных кандыдатаў, зьняволеных Лукашэнкам за тое, што яны мелі сьмеласьць супернічаць зь ім у сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбарах за месяц да таго, — сказаў сэнатар Дурбін. — Тое, што апошні дыктатар Эўропы працягвае так нахабна адбіраць у сваіх грамадзян асноўныя свабоды, якія мае рэшта Эўропы, гэта трагедыя, якая павінна быць асуджаная».

«Беларускі народ заслугоўвае таго, каб галасы людзей былі пачутыя на свабодных, справядлівых і празрыстых выбарах, — сказаў сэнатар Кардын. — 26 гадоў Лукашэнка затыкае рот палітычным апанэнтам, душыць свабоду слова і маніпулюе выбарамі. Гэтай рэзалюцыяй мы падтрымліваем беларускі народ у выказваньні, што ўжо досыць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG