Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў беларускім і расейскім спартоўцам удзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Што да іх удзелу ў цырымоніі закрыцьця Алімпіяды, пытаньне разгледзяць пазьней.
19 сакавіка ва ўзросьце 52 гадоў памёр знакаміты расейскі спартовы журналіст і камэнтатар Васілій Уткін. Першымі пра гэта паведамілі ў аматарскім футбольным клюбе «Эгрысі», якім ён валодаў.
У WADA заклікалі спартоўцаў «не легітымізаваць гэтую падзею, бо Агенцтва ня можа паручыцца за антыдопінгавую праграму, якая можа ня дзейнічаць».
Беларус Кальцоў апошнім часам працаваў у Расеі, але памёр у Маямі. Абставіны яго сьмерці дакладна не вядомыя.
На Алімпіядзе могуць зьявіцца як спартоўцы зь Беларусі, так і атлеты, якія зьехалі за мяжу. Аднак колькасьць беларусаў можа быць рэкордна нізкая.
Міжнародная фэдэрацыя тэнісу дазволіла беларускім і расейскім спартоўцам узяць удзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нэўтральным статусе.
Літовак ня страшыць нават пэрспэктыва атрымаць дзьве тэхнічныя паразы ў адборачным турніры да першынства Эўропы.
Аляксандар Лукашэнка 29 лютага сабраў нараду аб разьвіцьці беларускага футбола і назваў вынікі беларускіх футбалістаў «нікуды не прыдатнымі».
У Маскве лічаць санкцыі несправядлівымі, стварылі так званыя «Гульні дружбы», а цяпер перайшлі да запалохваньня тых расейскіх атлетаў, якія ўсё адно зьбіраюцца ехаць у Парыж.
16 лютага зборная Беларусі праводзіць свой першы матч са зборнай Сэнэгалу. Украіна адмовілася ў чэмпіянаце пасьля допуску Беларусі да турніру.
Футбольны клюб «Крумкачы», заваяваўшы права выступу ў першай лізе чэмпіянату Беларусі, добраахвотна адмовіўся ад праходжаньня ліцэнзаваньня і будзе гуляць у другой лізе, паведаміла 14 лютага прэс-служба клюбу.
Такое рашэньне прыняла Рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (ІІХФ). Беларусь застанецца безь вялікага хакею мінімум да траўня 2025 году.
Расейцы бралі прызы з рук Дзьмітрыя Баскава, але адразу ж ставілі іх на лёд. Чыноўнік пракамэнтаваў такія паводзіны расейцаў.
Славуты гулец, які быў адным зь вядучых футбалістаў 50-60-хх, памёр у 89 гадоў.
Афіцыйная Рыга заканадаўча забараніла спартоўцам сустракацца на палях і пляцоўках з прадстаўнікамі дзьвюх краін, якіх вінавацяць у агрэсіі супраць Украіны.
У Мэльбурне завяршыўся першы турнір сэрыі Вялікага шлема 2024 году ў адзіночным разрадзе. Як і год таму, у вырашальным матчы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі перамагла Арына Сабаленка.
Дзейнасьць камісіі па вяртаньні працягнулі на год.
24 студзеня, абараняючы Ўкраіну, загінуў украінскі футбаліст Сяргей Ражок, які гуляў і за беларускія клюбы. Яму было 38 гадоў.
Легендарнаму нападніку было 79 гадоў.
Атлетаў з Расеі і Беларусі, якія адабраліся і атрымалі допуск на Алімпійскія гульні ў Парыжы, правераць яшчэ раз.
Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь у пералік сымбаляў, забароненых для паказу тэлевізіяй на трыбунах і кортах аднаго з найбольш прэстыжных турніраў сьвету ў тэнісе.
У ФРГ памёр легендарны нямецкі футбаліст і трэнэр нацыянальнай зборнай Франц Бэкенбаўэр. Яму было 78 гадоў.
Удзельнікам экспэдыцыі, якія адправяцца на Міжнародную касьмічную станцыю сёлета ўвесну, дазволена ўзяць з сабой толькі 1 кг асабістых рэчаў.
6 студзеня на турніры ў аўстралійскім Брысбене адбыўся паўфінальны матч, у якім супернічалі дзьве наймацнейшыя беларускія тэнісісткі.
Паўднёваафрыканскі спартовец, былы паралімпіец Аскар Пісторыюс быў умоўна-датэрмінова вызвалены з турмы ў пятніцу, 5 студзеня. З 2016 года ён знаходзіўся ў турме за ненаўмыснае забойства сяброўкі.
Беларусі і расейцы не прайшлі кваліфікацыі на спаборніцтвы.
Аднак Уладзіслава Кавалёва празь ягоную грамадзкую пазыцыю не ўзгадала беларуская спартовая газэта. А перамог зноў нарвэжац Карлсэн.
З 2020 па 2023 год на падтрымку «спартоўцаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазыцыю, звольненых і вымушаных пакінуць краіну», Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС) накіраваў больш за 500 тысяч эўра.
Міжнародная фэдэрацыя коннага спорту (FEI) паведаміла, што расейскія і беларускія спартоўцы не прымуць удзел у Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы ў гэтым відзе спорту, паведамляе Голас Амэрыкі са спасылкай на Reuters.
На іншых спаборніцтвах змогуць выступіць толькі тыя спартоўцы коннага спорту, якія не падтрымліваюць вайны ва Ўкраіне.
«Рашэньне не задавальняе інтарэсы беларускай спартовай супольнасьці ў поўнай меры», — заявілі ў НАК Беларусі.
Адзін з кіраўнікоў камітэту Вярхоўнай Рады ў пытаньнях моладзі і спорту Жан Белянюк лічыць, што на Алімпіядзе-2024 задача Ўкраіны – «ўстанаўліваць праўкраінскі парадак дня ў Парыжы, выкарыстоўваючы гэтую вялізную камунікацыйную пляцоўку».
Чэскае выданьне Reflex стварыла з дапамогай штучнага інтэлекту дызайн алімпійскай формы для беларускіх і расейскіх спартоўцаў.
Літоўскі нацыянальны алімпійскі камітэт (ЛНАК) адрэагаваў на допуск беларусаў і расейцаў да алімпіяды.
Трагічна загінуў старшы трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі ў фрыстайле Максім Гусьцік, яму было 35 гадоў, піша спартовае выданьне «Трыбуна».
Нягледзячы на рашэньне МАК дапусьціць беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду ў Парыжы ў індывідуальным нэўтральным статусе, Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацыяў застаецца цьвёрдай у сваім рашэньні не дапускаць беларускіх і расейскіх лёгкаатлетаў да спаборніцтваў, нават у нэўтральным статусе.
Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў спартоўцам з беларускімі і расейскімі пашпартамі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе ў нэўтральным статусе.
Пра гэта піша «Прэсбол» са спасылкай на выданьне Sportico.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не зьмяніў умовы допуску спартоўцаў зь беларускімі і расейскімі пашпартамі да міжнародных спаборніцтваў.
У ліпені Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі (FIG) дазволіла допуск спартоўцаў зь дзьвюх краін у нэўтральным статусе, выставіўшы для гэтага ўмовы.
Праз дыскваліфікацыю беларускія зборныя ня могуць гуляць у міжнародных турнірах яшчэ з сакавіка 2022 году.
Апошні раз каманда дасягала гэтага 19 гадоў таму.
Трохразовая чэмпіёнка Эўропы і бронзавая мэдалістка чэмпіянату сьвету – 2015, рэкардсмэнка Беларусі ў бегу на 100 мэтраў з бар'ерамі Аліна Талай абʼявіла аб завяршэньні спатровай карʼеры.
Расея сутыкнулася з МАК у ААН перад тым, як дзяржавы-чальцы прымуць алімпійскае замірэньне на Парыскія гульні 2024 году.
«Альтэрнатыўныя» Алімпійскім гульні плянуюцца ў Расеі ў 2024 годзе.
Суд Цэнтральнага раёну Менску раней адмовіўся заводзіць справу супраць Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».
Выканаўчы сакратар Беларускай фэдэрацыі цяжкай атлетыкі Віталь Крэйдзіч расказаў, як беларускія спартоўцы выступалі ў нэўтральным статусе на спаборніцтвах у цяжкай атлетыцы.
Спартоўка займала першую пазыцыю з 11 верасьня, але не пратрымалася на ёй і двух месяцаў.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Расеі зьвярнуўся ў Спартовы арбітражны суд (CAS) з нагоды прыпыненьня дзейнасьці, накладзенага Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) у сувязі з «анэксіяй» украінскіх спартовых арганізацый.
Загрузіць яшчэ