Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАК заявілі аб неабходнасьці паўторнай праверкі беларускіх і расейскіх спартоўцаў, якія адабраліся на Алімпіяду


Алімпійскія кольцы ў Парыжы
Алімпійскія кольцы ў Парыжы

Атлетаў з Расеі і Беларусі, якія адабраліся і атрымалі допуск на Алімпійскія гульні ў Парыжы, правераць яшчэ раз.

Паўторную праверку правядуць з удзелам незалежных арганізацый. Аб гэтым журналістам заявіў афіцыйны прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Марк Адамс, адзначае ТАСС.

«Магу толькі ў агульных рысах сказаць, бо ня ведаю ўсіх дэталяў. Мы ў працэсе пошуку і прызначэньня незалежных аналітыкаў з добрай рэпутацыяй, якія правераць кожнага з гэтых спартоўцаў. Людзі, якія кваліфікаваліся, ужо прайшлі адну праверку, але МАК правядзе другую, з удзелам незалежных арганізацый», — сказаў Адамс.

8 сьнежня летась МАК дапусьціў расейцаў і беларусаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нэўтральным статусе. МАК паведаміў, што такіх атлетаў не дапусьцяць да ўсіх камандных спаборніцтваў. Ва ўдзеле ў Алімпіядзе таксама адмовяць асобам, якія актыўна падтрымліваюць ваенныя дзеяньні.

Таксама МАК заявіў, што ня будуць дапушчаны да Алімпіяды асобы, зьвязаныя з войскам ці арганізацыямі нацыянальнай бясьпекі. Афіцыйныя асобы застануцца без акрэдытацыі на спаборніцтвы. Акрамя таго, на Алімпіядзе будзе забаронена дэманстраваць афіцыйную сымболіку Расеі і Беларусі.

14 сьнежня ў МАК паведамілі, што ліцэнзіі для ўдзелу ў Гульнях атрымалі шэсьць расейцаў і пяць беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG