Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наезьнікаў зь Беларусі і Расеі адхілілі ад удзелу ў Алімпіядзе-2024 незалежна ад статусу


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Міжнародная фэдэрацыя коннага спорту (FEI) паведаміла, што расейскія і беларускія спартоўцы не прымуць удзел у Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы ў гэтым відзе спорту, паведамляе Голас Амэрыкі са спасылкай на Reuters.

Раней у гэтым месяцы Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) ухваліў удзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў, якія кваліфікуюцца ў сваім відзе спорту на Алімпіядзе 2024 года ў якасьці нэўтральных спартоўцаў без сьцягоў, эмблемаў і гімнаў.

FEI з мінулага года забараніла расейскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у сваіх мерапрыемствах.

«Паколькі расейскія і беларускія спартоўцы не ўдзельнічалі ў спаборніцтвах FEI з 2 сакавіка 2022 года, прадстаўнікі гэтых краін ня будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе», — гаворыцца ў заяве FEI.

Меры, якія забараняюць удзел спартоўцаў з Расеі і Беларусі, застануцца ў сіле і ў наступным годзе, заявілі ў FEI.

«Ніводнае мерапрыемства FEI, арганізаванае ў Расеі і Беларусі, ня можа быць уключана ў каляндар FEI на 2024 год», — адзначаецца ў дакумэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG