Менскае «Дынама» выгуляла чэмпіянат Беларусі ў футболе. Гэта стала вядома пасьля сёньняшняй гульні каманды ў 29-м туры найвышэйшай лігі.
Абгуляўшы «Белшыну» на выезьдзе зь лікам 4:0, дынамаўцы сталі недасяжныя для іншых і заяваявалі залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі.
Горадзенскі «Нёман» заваёўвае срэбраныя мэдалі. На бронзу прэтэндуюць жодзінскае «Тарпеда-БЕЛАЗ», «Іслач» (Менская вобласць) і барысаўскі БАТЭ, піша сайт «Люстэрка» .
Апошні тур чэмпіянату пройдзе 2 сьнежня.