Як паведаміла Міністэрства спорту і турызму, камісія па вяртаньні, «у сувязі са шчырым раскаяньнем і прызнаньнем сваіх памылак», а таксама «разьвіцьцём беларускага спорту і годнага прадстаўленьня Рэспублікі Беларусь на спартыўных мерапрыемствах», пастанавіла дапусьціць да прафэсійнай дзейнасьці спартсмэнаў: Аляксандра Гутара, Аляксандра Джыгера, Паўла Чыкіда, Даніла Нячаева, Ільлю Бранаўца, Уладзіслава Жука, Дзьмітрыя Дудара.
Сярод пералічаных спартоўцаў — прозьвішчы вядомых футбалістаў, гульцоў зборнай Беларусі Аляксандра Гутара і Данілы Нячаева, а таксама футбалістаў рэгіянальных клюбаў.
26 студзеня генпракурор Андрэй Швед, які ўзначальвае камісію па вяртаньні, заявіў, што прынятае рашэньне аб працягу працы камісіі яшчэ на адзін год. «Адпаведны праект указу намі распрацаваны і ўнесены, чакае рашэньня», — заявіў ён.