Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колішні галоўны трэнэр футбольнай зборнай Беларусі патрабуе завесьці справу супраць фэдэрацыі футболу


Георгій Кандрацьеў
Георгій Кандрацьеў

Суд Цэнтральнага раёну Менску раней адмовіўся заводзіць справу супраць Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».

У Менскім гарадзкім судзе 20 лістапада будуць разглядаць апэляцыю колішняга галоўнага трэнэра футбольнай зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева. Ён аспрэчвае адмову суду пачаць супраць Беларускай фэдэрацыі футболу справу, піша «Позірк».

Рашэньне не пачынаць справу прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску. Але сутнасьць прэтэнзій Кандрацьева да футбольных чыноўнікаў пакуль не вядомая.

Крыніцы выданьня ў беларускіх футбольных колах мяркуюць, што гаворка можа ісьці пра памер кампэнсацыі, якая належыць трэнэру ў выпадку датэрміновага скасаваньня кантракту з ініцыятывы наймальніка.

63-гадовага Кандрацьева звольнілі з пасады 29 чэрвеня. Прычыны адстаўкі афіцыйна не называліся. Перад тым зборная пад кіраўніцтвам Кандрацьева адзначылася 14 паразамі ў афіцыйных турнірах.

Сымбалічна, што акурат перад адстаўкай Кандрацьева беларускія футбалісты нарэшце перамаглі — у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы яны выгулялі ў зборнай Косава 2:1. Але фэдэрацыя, якая да нядаўняга часу заяўляла пра падтрымку трэнэра, пасьля той перамогі звольніла яго з пасады.

8 жніўня зборную Беларусі ўзначаліў 48-гадовы трэнэр з Гішпаніі Карлус Алос, які да таго трэнаваў зборную Руанды.

Георгі Кандрацьеў кіраваў зборнай двойчы — у 2011–2014 і 2021–2023 гадах. У другі пэрыяд адбылася 16-матчавая сэрыя безь перамог у афіцыйных турнірах. Агулам пад кіраўніцтвам Кандрацьева нацыянальная каманда правяла 27 кваліфікацыйных гульняў, у якіх толькі 2 разы перамагла і 5 разоў згуляла ўнічыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG