На тэнісным турніры Australian Open забаранілі паказваць чырвона-зялёны сьцяг.
Здымак з кортаў адпаведнай паперы зь пералікам прывяла македонская служба Радыё Свабода.
Дзеячы македонскай дыяспары раней заўважылі, што сьцяг Паўночнай Македоніі трапіў у пералік забаронаў. Міністэрства замежных спраў і гандлю Аўстраліі і арганізатары турніру выбачыліся за памылку, якую назвалі «тэхнічнай». Неўзабаве нацыянальны сьцяг ужо без абмежаваньняў зьявіўся на трыбунах корту падчас гульні македонскай тэнісісткі.
На Australian Open арганізатары, апрача дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь, забаранілі дэманстрацыю сьцягоў Палестынскай аўтаноміі, Ізраіля, Расеі і Тайваня.
16 студзеня падчас матчу паміж расйкай Камілай Рахімавай і ўкраінкай Кацярынай Байндль фанаты на трыбунах трымалі расейскі сьцяг. Пасьля гэтага амбасадар Украіны ў Аўстраліі Васіль Мірашнічэнка заклікаў арганізатараў выконваць умовы нэйтральнага сьцяга, піша Detsche Welle.
17 студзеня арганізатары прынялі рашэньне забараніць ня толькі сьцяг Расеі, але і дзяржаўны сьцяг Беларусі. Першапачаткова яны дазвалялі заўзятарам праносіць гэтыя сьцягі пры ўмове, што гэта не прывядзе да «інцыдэнтаў».
У турніры ў Мэльбурне расейцы і беларусы бяруць удзел на ўмовах нэйтральнасьці, без указаньня краіны, а таксама сьцяга і гімна.
У Australian Open бяруць удзел беларускі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.