Цяпер пытаньне поўнага вяртаньня беларускіх і расейскіх спартоўцаў паставілі на галасаваньне ў Эўропе. І яно дало адмоўныя вынікі. Генэральная асамблея эўрапейскай гімнастыкі прагаласавала супраць вяртаньня расейскіх і беларускіх спартоўцаў на спаборніцтвы пад сваёй эгідай у наступным годзе.
Такім чынам, на эўрапейскія турніры ў 2024 годзе гімнастаў з Расеі і Беларусі не дапусьцяць.
«Генэральная асамблея эўрапейскай гімнастыкі прагаласавала супраць дазволу спартоўцам і афіцыйным асобам з Расеі і Беларусі вярнуцца да афіцыйных эўрапейскіх спаборніцтваў у гімнастыцы з 1 студзеня 2024 году, такім чынам не выконваючы рашэньне FIG», — гаворыцца ў паведамленьні.
Раней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дазволіў спартоўцам зь дзьвюх краін удзельнічаць у спаборніцтвах у нэўтральным статусе, бязь сьцяга і гімна, але перадаў права канчатковага рашэньня фэдэрацыям у асобных відах спорту.
У шэрагу відаў спорту вяртаньне расейскіх і беларускіх спартоўцаў, нават з умовай адмовы ад сьцяга і гімна, выклікаў рашучыя пратэсты ўкраінскіх спартовых уладаў, якія заклікалі да байкоту такіх турніраў. Ва Ўкраіне спачатку выдалі закон аб забароне сваім атлетам выступаць на адных спаборніцтвах са спартоўцамі дзьвюх краін, але затым зьмякчылі гэтыя абмежаваньні.