Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволены Юрась Зянковіч зьявіўся на БТ. Ён выглядаў моцна схуднелым


Юрась Зянковіч, скрыншот зь відэа.
Юрась Зянковіч, скрыншот зь відэа.

19 верасьня пасьля выпуску «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» быў паказаны дакумэнтальны фільм «Змова».

Галоўным героем фільму быў Юрась Зянковіч, асуджаны на 11 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за спробу дзяржаўнага перавароту.

У фільме Юрась Зянковіч выглядаў моцна схуднелым. Верагодна, пад прымусам, агучваў нібыта дэталі пляну зрынаньня рэжыму Лукашэнкі.

Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.

29 лістапада 2022 году Вярхоўны суд пакінуў прысуд фігурантам справы Зянковіча ў сіле:

  • Юрасю Зянковічу — 11 гадоў калёніі,
  • Аляксандру Фядуту — 10 гадоў,
  • Рыгору Кастусёву — 10 гадоў,
  • Дзянісу Краўчуку — 2,5 года.

Вольга Галубовіч, якую таксама пакаралі двума з паловай гадамі зьняволеньня, скаргі ў Вярхоўны суд не падавала.

Менскі абласны суд разглядаў справу аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» з 29 ліпеня 2022 году. 5 верасьня 2022 году фігурантам агучылі прысуд.

Зянковіча абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 357 КК («змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 1 арт. 361-1 КК («стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім»), ч. 3 арт. 361 КК («публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады»), ч. 3 арт. 130 КК («распальваньне сацыяльнай варожасьці»).

Фядуту і Кастусёва — паводле ч. 1 арт. 357 КК («змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»).

Галубовіч і Краўчука — паводле ч. 1 арт. 342 КК («актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Справу расьсьледаваў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

Фігурантамі справы былі таксама псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі, экс-супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Ігар Макар, а таксама Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка і Віталь Макаранка, якія жывуць за мяжой.

Пяцёх абвінавачаных затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 году.

Лукашэнка раней заявіў, што абвінавачаныя нібыта рыхтавалі замах на яго і ягоных сыноў.

Летам 2024 году Рыгор Кастусёў выйшаў на волю па памілаваньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG