Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стакгольме абмеркавалі легалізацыю беларускіх уцекачоў у Швэцыі


Зьміцер Васэрман, Арон Эмільсан і Аляксандра Мамаева.
Зьміцер Васэрман, Арон Эмільсан і Аляксандра Мамаева.

У Стакгольме адбылася сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнту Швэцыі — Арона Эмільсана і Каардынацыйнай рады — Аляксандры Мамаевай.

У сустрэчы таксама ўзяў удзел прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі Зьміцер Васэрман.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі супрацоўніцтва паміж Рыксдагам і Каардынацыйнай радай, свабоду перамяшчэньня для беларусаў, легалізацыю беларускіх уцекачоў у Швэцыі.

Паводле паведамленьня тэлеграм-каналу «Народныя амбасады Беларусі», важная частка дыскусіі была прысьвечаная таму, як можна скарэктаваць санкцыі, каб яны былі максымальна эфэктыўнымі, б’ючы па рэжыме ў Беларусі, яго камэрцыйных і рэпрэсіўных структурах, адначасова захоўваючы адкрытасьць і супрацоўніцтва зь беларускім народам.

Аляксандра Мамаева падрабязна расказала пра сытуацыю ў Беларусі і пра рэпрэсіўныя мэтады, якія выкарыстоўваюць улады супраць грамадзян краіны.

Арона Эмільсана паінфармавалі таксама аб структуры і дзейнасьці Каардынацыйнай рады і іншых інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі.

  • 28 жніўня Радыё Свабода апублікавала гісторыю пра тое, як Швэцыя адмовіла ў прытулку беларусу, які ўдзельнічаў у пратэстах. Яго разам з маці дэпартавалі ў Беларусь 21 жніўня, дзе мужчыну адразу затрымалі. Дэпартацыя пагражала яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і, які павінен быў выехаць са Швэцыі да 3 верасьня.
  • 29 жніўня намесьніца юрыдычнага кіраўніка Міграцыйнай рады Швэцыі Анна Ліндблад у інтэрвію Sverigesradio паведаміла, што Міграцыйнае агенцтва Швэцыі гэтай восеньню правядзе перагляд спраў аб прытулку зь Беларусі. «Мы ўсьведамляем гэтую інфармацыю і крытыку, якая была выказаная ў наш адрас», — заявіла Анна Ліндблад. Раней гэтую ўстанову ўжо крытыкавалі за выкарыстаньне састарэлай інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі.
  • 5 жніўня ў Вільні на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі Дзьмітры Васэрман паведаміў, што летась больш за сто беларусаў папрасілі ў Швэцыі статусу ўцекача, а далі яго толькі тром. «Гэта не азначае, што ўсіх астатніх высылаюць у Беларусь, паколькі некаторыя абскарджваюць [судовыя рашэньні], некаторыя едуць у іншыя краіны, і гэтак далей», — адзначыў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG