Паводле абноўленага сьпісу, да «фармаваньня» далучылі сайты adukavanka.org, adukavanka.by, старонкі праекту ў Instagram і Facebook, ютуб-канал, а таксама тэлеграм-каналы adukavanka, adukavanka_habits, adukavanka_lang, adukavanka_pl.
Акрамя гэтага, згаданыя і тэлеграм-боты праекту: adukavanka_bot, adukavanka_talkbot, adukavanka_talaka_bot, adukavanka_feedback_bot, adukavanka_support_bot, adukavanka_goals_bot і закрытая тэлеграм-група «Адукаванка. Метадкабінет настаўнікаў Беларусі».
Датычнымі да «фармаваньня» назвалі Кацярыну Куксо і Алену Мельчанку.
«Нам сумна, што рабіць адукацыю лепшай — экстрэмісцкая дзейнасьць у Беларусі. Мы застанемся вернымі сваім ідэалам і марам, нягледзячы на цэтлікі, якія на нас вешаюць. І сапраўды ведаем, што крутая адукацыя робіцца мазгамі, а не дручкамі. Мы за прымірэньне беларусаў. Варожасьць яшчэ ніводнае грамадзтва не рабіла лепшым», — так пракамэнтавалі рашэньне КДБ у тэлеграм-канале праекту.
«Адукаванка» — некамэрцыйная грамадзянская ініцыятыва, якая займаецца пытаньнямі ўдасканаленьня адукацыі. Сярод іншага праект прапануе пэдагогам экспрэс-курсы, канструктары ўрокаў, навучальныя чат-боты і карысныя матэрыялы для сьцягваньня.
Форум