Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партатыўныя радыёстанцыі «Хэзбалы» выбухаюць па ўсім Лібане


Байцы «Хэзбалы» ахоўваюць пахаваньне ахвяраў выбухаў пэйджараў, Бэйрут, 18 верасьня 2024
Байцы «Хэзбалы» ахоўваюць пахаваньне ахвяраў выбухаў пэйджараў, Бэйрут, 18 верасьня 2024

Сёньня на поўдні Лібану і ў паўднёвых прыгарадах Бэйруту ўзарваліся партатыўныя радыёстанцыі, якія выкарыстоўваюцца групоўкай «Хэзбала».

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Агенцтва адзначае, што гэта яшчэ больш узмацніла напружанасьць у адносінах з Ізраілем празь дзень пасьля аналягічных выбухаў пэйджараў чальцоў групоўкі. Сотні ўдзельнікаў «Хэзбалы», уключаючы байцоў і мэдыкаў, учора сур’ёзна пацярпелі ад выбуху пэйджараў

Сёньня адзін з выбухаў партатыўнай радыёстанцыі адбыўся побач з пахаваньнем ахвяраў учорашніх выбухаў пэйджараў.

Лібанскае Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што 14 чалавек загінулі і больш за 450 былі параненыя.

«Хэзбала» заявіла сёньня, што атакавала ракетамі пазыцыі ізраільскай артылерыі. Партатыўныя радыёстанцыі былі набытыя групоўкай пяць месяцаў таму, прыкладна ў той жа час, што і пэйджары, паведаміла крыніца ў службе бясьпекі Лібану.

Ізраільская выведка Масад заклала выбухоўку ў пэйджары, імпартаваныя «Хэзбалой», за некалькі месяцаў да выбухаў у аўторак, паведаміла агенцтву Reuters высокапастаўленая крыніца ў службе бясьпекі Лібану і іншая крыніца.

Колькасьць загінулых вырасла да 12, сярод іх двое дзяцей, заявіў у сераду міністар аховы здароўя Лібану Фірас Абіяд. У выніку выбухаў у аўторак былі параненыя амаль 3000 чалавек, у тым ліку многія байцы групоўкі і прадстаўнік Ірану ў Бэйруце.

Тайваньскі вытворца пэйджараў адмаўляе, што вырабляў пэйджарныя прылады, якія выбухнулі ў выніку атакі. Кампанія Gold Apollo заявіла, што прылады былі вырабленыя па ліцэнзіі кампаніяй BAC, якая базуецца ў сталіцы Вугоршчыны Будапэшце.

Выбухі павышаюць імавернасьць поўнамаштабнай вайны паміж «Хэзбалой», якую падтрымлівае Іран, і Ізраілем. «Хэзбала» паабяцала адпомсьціць Ізраілю, чые вайскоўцы адмовіліся камэнтаваць выбухі.

Міністар замежных спраў Ярданіі Айман Сафадзі абвінаваціў Ізраіль у падштурхоўваньні Блізкага Ўсходу да мяжы рэгіянальнай вайны шляхам арганізацыі небясьпечнай эскаляцыі на многіх франтах.

«„Хэзбала“ хоча пазьбегнуць татальнай вайны. Яна ўсё яшчэ хоча пазьбегнуць яе. Але, улічваючы маштабы, узьдзеяньне на сем’і, на цывільных жыхароў, будзе ціск з патрабаваньнем больш рашучага адказу», — сказаў Reuters Маханад Хаге Алі з аналітычнага цэнтру Carnegie Middle East Сenter.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG