«Я калісьці быў палітычным уцекачом. — сказаў Сікорскі. — Сёньня на цырымоніі ўручэньня Прэміі салідарнасьці ў зале было шмат герояў барацьбы з камунізмам у Польшчы, якія ў 1980-я гады ў Польшчы былі інтэрнаваныя і зьмешчаныя ў турмы камуністычным рэжымам. У сярэдзіне 1980-х здавалася, што справа безнадзейная, а праз чатыры гады мы ўбачылі свабодную Польшчу. Рэжымы заўсёды здаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеньнем».
На пытаньне, ці лічыць ён, што перамены ў Расеі прывядуць да зьменаў у Беларусі, Сікорскі адказаў: «Гэта, вядома ж, дапамагло б. Успамінаецца, як Беларусь атрымала незалежнасьць, калі распаўся Савецкі Саюз. Я спадзяюся, што калі Ўкраіна выйграе абарончую вайну з Расеяй, то зьмены адбудуцца ня толькі ў Расеі, але і ў Беларусі».
Радослаў Сікорскі ўручаў Прэмію салідарнасьці імя Леха Валэнсы беларускаму палітыку Паўлу Латушку. Гэтая польская ўзнагарода прысуджаецца міністрам замежных спраў за выдатныя заслугі ў прасоўваньні і абароне дэмакратыі і грамадзянскіх свабодаў.
Форум