Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі генэрал заявіў, што NATO «рыхтуецца да ўзброенага канфлікту»


Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч. Архіўнае фота
Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч. Архіўнае фота

17 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што спэцслужбы краін Захаду разглядаюць Беларусь як «магчымае месца эскаляцыі».

Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч заявіў, што з пачатку 2024 году зафіксавалі пяць выпадкаў парушэньня мяжы «саюзнай дзяржавы».

«Няпростая абстаноўка вакол нашай дзяржавы, асабліва ў заходнім кірунку. У першую чаргу гэта зьвязана з інтэнсіўнай мілітарызацыяй эўрапейскага кантынэнту. Вельмі шмат ударнага ўзбраеньня. Відавочна, што блёк NATO рыхтуецца загадзя да ўзброенага канфлікту супраць нашых дзяржаў», — сказаў Андрэй Лук’яновіч журналістам, паведаміла прэсавая служба Мінабароны Беларусі.

Беларускі генэрал таксама дадаў, што адзіная рэгіянальная сыстэма СПА кожны тыдзень фіксуе да 40 вылетаў выведнай авіяцыі.

«За гэты няпоўны год мы зафіксавалі больш за 1400 вылетаў уздоўж нашых межаў, у тым ліку лёгкаматорнай авіяцыі з тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі. Таксама зафіксавалі 5 парушэньняў дзяржаўнай мяжы саюзнай дзяржавы. Яны парушылі 15-кілямэтровую мяжу», — удакладніў ён.

Андрэй Лук’яновіч дадаў, што ў адказ на гэта падымалі свае дзяжурныя экіпажы, патрулявалі ў асаблівых выпадках баявых дзяжурстваў. «Гэта ўсё ў рамках адэкватнага рэагаваньня на становішча, якое складвалася», — падкрэсьліў ён.

17 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што спэцслужбы краін Захаду разглядаюць Беларусь як «магчымае месца эскаляцыі».

  • Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
  • Тысячы расейскіх войскаў увайшлі ва Ўкраіну зь Беларусі ў пачатку ўварваньня, зь беларускай тэрыторыі запускалі балістычныя ракеты па Ўкраіне, а расейскія бамбавікі запускалі ракеты з паветранай прасторы Беларусі.
  • Супраць Беларусі ўвялі міжнародныя санкцыі праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
  • Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні, а Ўкраіна ўмацоўвае свае межы на беларускім кірунку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG