Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 12 лістапада паведаміў, што выбраў на ролю дарадцы ў нацыянальнай бясьпецы ў сваёй будучай адміністрацыі былога афіцэра спэцназу кангрэсмэна Майка Ўолца.
Атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне «Тэрор» 12 лістапада заявіў пра спыненьне свайго існаваньня. Паведамленьне зьявілася ў тэлеграм-канале падразьдзяленьня.
12 лістапада Малдова ўручыла амбасадару Расеі ў Кішынёве ноту пратэсту. У заяве МЗС Малдовы адзначаецца, што Расея спрабавала дэлегітымізаваць дэмакратычны працэс прэзыдэнцкіх выбараў.
Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў Злучаных Штатах? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі?
Датэрміновыя выбары ў нямецкі Бундэстаг пройдуць 23 лютага 2025 году, паведаміла цэнтральная студыя тэлерадыёкампаніі ARD у Бэрліне.
Старшыня Рэспубліканскай рады грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў 12 лістапада заявіў, што вырашыў спыніць удзел у выбарчай кампаніі, паведамляе БЕЛТА. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
У ноч на 12 лістапада два расейскія бесьпілётнікі пакінулі паветраную прастору Ўкраіны ў напрамку Беларусі, паведаміла камандаваньне Паветраных сіл УСУ.
Аляксандар Лукашэнка пачаў сваю прамову на Канфэрэнцыі ААН аб зьменах клімату з ацэнкі сытуацыі і вынікаў намаганьняў чалавецтва мінімізаваць наступствы кліматычных зьменаў.
Зварот падпісалі амбасады Аўстрыі, Баўгарыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Ірляндыі, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, ЗША, Чэхіі і Швэцыі.
Кліматычны саміт праходзіць у Баку (Азэрбайджан).
Літва была падпісала дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў барацьбе з парушэньнямі мытнага заканадаўства ў ліпені 1996 году ў Вільні.
Аналітычная справаздача аб утварэньні тэрытарыяльных выбарчых камісій падрыхтаваная кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер намінаваць сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара.
Згодна з прагнозамі агенцтва Decision Desk HQ, Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу, калі абраны прэзыдэнт Дональд Трамп заступіць у студзені на пасаду.
У сваю чаргу, Лукашэнка выказаў захапленьне Баку.
У Беларусі ўжо некалькі дзён праходзіць збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Пачыталі, што пішуць пра гэта дзяржаўныя СМІ.
Нідэрлянды з 9 сьнежня ўводзяць узмоцнены памежны кантроль для барацьбы зь нелегальнай міграцыяй.
Швэдзкая экаактывістка Грэта Тунбэрг правяла ў цэнтры Тбілісі пратэст супраць распачатай у Баку 29-й Канфэрэнцыі ААН па клімаце (COP29).
Журналіст сьветлагорскага выданьня «Ранак» Андрэй Ліпскі, які вымушана ўцёк зь Беларусі праз пагрозу палітычнага перасьледу, атрымаў рашэньне ад польскіх памежнікаў, што ён абавязаны добраахвотна вярнуцца ў Беларусь.
Поўнач Ізраілю 11 лістапада зазнала магутны ракетны напад з боку Лібану. Больш за 90 ракет выпусьцілі па найбуйнейшым паўночнаізраільскім горадзе Хайфа і ягоных прыгарадах, паведамляе ЦАХАЛ.
Настаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фольгі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан.
У Расеі завочна арыштавалі судзьдзю Міжнароднага крымінальнага суду Хайкеля Бэн Махфуда, які выдаў ордэры на арышт экс-міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і начальніка Генштабу Ўзброеных сіл Валера Герасімава.
Паводле зьвестак аб’яднаньня былых беларускіх сілавікоў BelPol, з 411 крымінальных спраў, якія знаходзіліся ў вядзеньні КДБ Беларусі ў 2023 годзе, 132 былі палітычна матываваныя (32,1%).
Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў арганізацыю ў 2023 годзе.
Пасьля заяваў аднаго з удзелнікаў кааліцыі лідэра партыі «Нёманская зара» Рэмігіюса Жамайтайціса галоўны камісарыят паліцыі Віленскага павету паведаміў аб пачатку дасудовага расьсьледаваньня паводле артыкула 170 Крымінальнага кодэксу Літвы.
Свабода прааналізавала, навошта гэты форум патрэбен Ільхаму Аліеву, Аляксандру Лукашэнку і талібам.
Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў, якія працуюць на патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду ў Беларусі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паразмаўляў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і абмеркаваў зь ім вайну ва Ўкраіне.
У ноч на 11 лістапада паветраную трывогу абвяшчалі па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны з прычыны ўзьлятаньня з вайсковых аэрадромаў расейскіх зьнішчальнікаў.
Старшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі расказвaе, як рэжым aдміністрацыйнa спрабуе скапіяваць мадэль сaмaaргaнізaцыі свaіх aпaнэнтаў, выкарыстаную ў 2020 годзе, і тлумaчыць, чaму нa дзяржаўнай тэлевізіі aмaль нічога не паведaмляюць прa рэпрэсіі.
Хойніцкі раён месьціцца на поўдні краіны, і нярэдка над ім пралятаюць бесьпілётнікі, што накіроўваюцца ва Ўкраіну.
4 лістапада Лукашэнка зьняў кіраўніка «Беларуськалію» Івана Галаватага, які кіраваў прадпрыемствам 10 гадоў. А таксама прапанаваў сумесна з Расеяй зьнізіць здабычу ўгнаеньняў, каб на іх падняліся цэны. Расказваем, што зараз адбываецца зь «Беларуськаліем».
Людзей вярнулі ў Афганістан, дзе пры ўладзе знаходзяцца талібы.
12 лістапада споўніцца чатыры гады з моманту трагічнай гібелі пратэстоўца і жыхара «плошчы Перамен». Гэтаму прысьвечаныя памятныя мерапрыемствы.
У дзень прэзыдэнцкіх выбараў у Малдове былі незаконныя завозы людзей для масавага галасаваньня за патрэбнага Маскве кандыдата.
Падчас флэшмобу ў падтрымку заўзятаркі зь беларускай дзяржаўнай сымболікай на футбольным матчы ў Варшаве дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвае дзяцей.
Будучыню Эўропы пасьля зьмены ўлады ў ЗША абмеркавалі ў Бэрліне Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа прапанаваць, каб эўрапейскія і брытанскія войскі забяспечылі буфэрную зону працягласцю больш за тысячу кілямэтраў паміж расейскім і ўкраінскім войскамі ў рамках пляна замарожваньня ваенных дзеянняў паміж дзьвюма краінамі.
Дэмакратчная лідэрка возьме ўдзел ва ўрачыстай вячэры з палітыкамі і лідэрамі грамадзянскай супольнасьці і творчых аб’яднаньняў, у памятнай цырымоніі з нагоды падзеяў 9 лістапада 1989 году, а таксама ў росьпісе часткі сьцяны разам зь беларускімі і ўкраінскімі актывістамі.
Асуджанага на чатыры з паловай гады калёніі блогера Паўла Сьпірына абвінавачваюць у злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Тэлеканал «Белсат» апублікаваў расьсьледаваньне пра італьянца Дэвіда Карбанара, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь. Журналісты каналу высьветлілі, што ўцёкі былі зьвязаныя не з рэпрэсіямі, а з пагрозай трапіць за краты на 20 год.
Thirty-five years after the Berlin Wall was toppled, 2024 images contrasted with archival photos capture the scars that remain from the cold war's most infamous border.
Міністэрства юстыцыі ЗША прад’явіла завочныя абвінавачаньні агенту іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Фархаду Шакеры.
На тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжу (МКЧК) прайшла сустрэча ўпаўнаважаных у правах чалавека Ўкраіны і Расеі Дзьмітрыя Лубінца і Таццяны Маскальковай, на якой бакі абмеркавалі пытаньні гуманітарнага характару.
Саюзьнікі па NATO рашуча асуджаюць рашэньні лідараў Расейскай Фэдэрацыі і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (КНДР) небясьпечна пашырыць несправакаваную агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны, гаворыцца ў заяве альянсу.
«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» (НАУ) вітае адкрыты ліст 13 праваабарончых арганізацый аб падтрымцы пазову Літвы у Міжнародны крымінальны суд (МКС), зьвязанага са злачынствамі супраць чалавечнасьці, учыненымі вышэйшым кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі
Што афіцыйнаму Менску і дэмакратычным сілам Беларусі можна чакаць ад новай амэрыканскай адміністрацы. І чым адметны першы этап прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі. Вынікі тыдня ад палітычнага аглядальніка Радыё Свабода Валера Карбалевіча.
Гінтаўтас Палуцкас — кандыдат на кіраўніка ўраду Літвы ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая атрымала перамогу на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах.
Свабода пачынае праект «Беларусь пасьля 26 студзеня». Юры Дракахруст у сваіх інтэрвію з палітолягамі, гісторыкамі, сацыёлагамі прагназуе жыцьцё ў Беларусі пасьля гэтай даты.
Загрузіць яшчэ