У ходзе восьмага з пачатку вайны візыту ў Кіеў кіраўніца МЗС Нямеччыны заявіла пра непахісную падтрымку Ўкраіны. Паводле Анналены Бэрбак, ёй было важна сказаць пра гэта напярэдадні выбараў прэзыдэнта ЗША.
Паліцыя ў Ізраілі арыштавала аднаго з высокапастаўленых памочнікаў прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу па падазрэньні ў перадачы сакрэтнай інфармацыі замежным СМІ. Пра гэта паведамляе CNN. У справе таксама праходзяць трое супрацоўнікаў спэцслужбаў.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што яго аўтамабіль арыштавалі на альбанска-грэцкай мяжы.
Прэзыдэнт Славаччыны Пэтэр Пэлегрыні з моманту ўступленьня на пасаду ў чэрвені адхіліў звароты ўсіх чатырох грамадзянаў, якія плянавалі далучыцца да Ўзброеных сілаў Украіны (УСУ).
У пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 1 лістапада дадалі яшчэ 24 чалавекі.
Што адбываецца, калі заключаеш угоду з рэжымам і вяртаесься на радзіму. Пра актуальнае гучаньне рамана Сашы Філіпенкі для беларусаў пагаворым з самім пісьменьнікам. Спэктакль паводле «Крэмулятара» неўзабаве пакажуць у Празе.
Ад сёньняшняга дня акцыі грузінскай апазыцыі будуць штодзённымі. Пра гэта заявіў адзін зь лідэраў «Кааліцыі за перамены» Ніка Мелія на мітынгу каля будынку парлямэнту Грузіі ў Тбілісі.
Палітоляг Галія Ібрагімава аналізуе вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Малдове, расказвае, як у Кішынёве ўспрынялі паводзіны афіцыйнага Менску падчас малдоўскай выбарчай кампаніі, і тлумачыць, чаму другое прэзыдэнцтва Маі Санду будзе вельмі няпростае.
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Максім Рыжанкоў паведаміў пра будучую вялікую ратацыю сярод беларускіх дыпляматаў за мяжой, а Лукашэнка казаў пра «здраднікаў» у МЗС.
Чалец гарадзкой рады Салечніцкага раёну Літвы Тадэвуш Рудзіс паехаў у Беларусь з групай фэрмэраў, паколькі хацеў агледзець трактарны завод.
У распараджэньне праекту «Система» трапілі першыя прапановы Расеі па мірнай дамове з Украінай, складзеныя неўзабаве пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ў 2022 годзе і перададзеныя на перамовах у Беларусі.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Расея з пачатку 2024 года дала грамадзянства 3344 замежнікам на падставе ўказу кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, які дазволіў выдаваць пашпарты ўдзельнікам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і іх сямейнікам.
Міністэрства ўнутраных спраў унесла зьмены ў прынятую 24 гады таму пастанову № 174, якая зацьвярджае Правілы ўнутранага распарадку папраўчых устаноў.
Аляксандар Лукашэнка прыдумаў новую схему, каб павялічыць рэнтабэльнасьць беларускага прадпрыемства.
Стратэгічныя прадпрыемствы атрымалі новых кіраўнікоў.
Для арганізацыі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь камісіі ўтвараюцца па ўсіх раёнах і акругах, дзе пазьней утвораць участкі для галасаваньня.
Новае слова ў праваабаронцаў, інкамунікада (поўная ізаляцыя ад вонкавага сьвету), насамрэч ня мае дачыненьня да нейкіх навацыяў у турэмнай сыстэме.
Дзейная прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду атрымлівае права на другі тэрмін на пасадзе.
Амаль у кожнай сваёй перадвыбарчай праграме кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка гаварыў пра карупцыю, нараджальнасьць, рост заробкаў, разьвіцьцё прадпрымальніцтва і адраджэньне вёскі. Пачыталі іх усе і паглядзелі, што ўдалося выканаць.
Яўка на выбарах прэзыдэнта Малдовы, дзе за перамогу змагаюцца дзейная прэзыдэнтка і колішні генэральны пракурор, рэкордная за апошні час.
Галоўная інспэкцыя паліцыі да 13.00 мясцовага часу зафіксавала больш за 50 фактаў, зьвязаных з выбарчым працэсам. Большасьць такіх выпадкаў датычыцца фатаграфаваньня бюлетэняў — 11.
Паводле Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Украіны, у апошні тыдзень кастрычніка Расея перакінула з Прыморскага краю РФ у раёны паблізу Украіны звыш 7 тысяч салдат войска КНДР.
У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 3 лістапада грамадзяне Малдовы выберуць паміж праэўрапейскай дзейнай кіраўніцай дзяржавы Маяй Санду, якая ў першым туры набрала 42%, і былым генэральным пракурорам Аляксандрам Стаяноглу, які атрымаў 26% пры падтрымцы прарасейскай Сацыялістычнай партыі Малдовы.
Брытанская Кансэрватыўная партыя абрала лідэрам 44-гадовую дэпутатку Палаты абшчын Кэмі Бэйднак (Badenoch). Яна стала першай чарнаскурай жанчынай на чале буйной брытанскай партыі.
У Міністэрстве ўнутраных спраў Латвіі расказалі аб тэмпах будаўніцтва інфраструктуры на мяжы Латвіі з Расеяй і Беларусьсю.
Тэлеграм-канал @spadczyna паведаміў, што ў Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахаваньня забітых у 1930-я гады.
Ёсьць такі мэтад барацьбы з фобіямі — маленечкімі порцыямі прывучаць чалавека да таго, чаго ён баіцца. Магчыма, акурат гэтым цяпер займаецца Лукашэнка, акружаючы сябе патэнцыйнымі фэйкавымі кандыдаткамі ў прэзыдэнты.
У Беларусі будзе сфармавана 153 тэрытарыяльныя камісіі: 6 абласных і Менская гарадзкая, 118 раённых, 4 гарадзкія — у гарадах абласнога падпарадкаваньня, 24 раённыя ў гарадах, паведамляе Цэнтравыбаркам.
Магчыма, самае красамоўнае выказваньне Лукашэнкі апошняга часу пра сваю датычнасьць да расейскай агрэсіі супраць Украіны: «Гэта я яшчэ па мінімуму ўцягнуты ў гэты канфлікт. А можна сказаць, увогуле ня ўцягнуты».
Як паведамляе прэсавая служба Пэнтагону, новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне на 425 мільёнаў даляраў прадстаўляецца па прэзыдэнцкім рашэньні ў рамках PDA (Presidential Drawdown Authority).
Лукашэнка балятуецца на сёмы тэрмін. Улады арганізуюць флэшмоб у яго падтрымку пад назвай «Надо». ЦВК пачаў рэгістрацыю ініцыятыўных груп.
Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацьверджаньне, што ў магілёўскай калёніі № 15 памёр грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітры Шлетгаўэр.
Усе жыхары ЭЗ павінныя забясьпечыць сябе запасамі самага неабходнага на 72 гадзіны, параіла Эўракамісія. Парада зьмяшчаецца ў дакладзе аб узмацненьні цывільнага і вайсковага забесьпячэньня.
Паўночная Карэя будзе аказваць падтрымку Расеі «да пераможнага дня». Пра гэта заявіла міністар замежных спраў КНДР Цой Сон Хі на сустрэчы са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым у Маскве.
Вылучэньне некалькіх кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі, павінна стварыць ілюзію, што цяперашняя кампанія ніяк не адрозьніваецца ад папярэдніх. Але цяпер роля спойлераў трохі іншая, чым раней. Удаючы зь сябе нібыта апанэнтаў Лукашэнкі, яны адначасова вымушаныя падтрымліваць існы рэжым і ягоную палітыку.
У ЦВК Беларусі пададзеная заява аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзянаў па зборы подпісаў выбарцаў у падтрымку вылучэньня Віктара Кулеша кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.
Экспэрты ААН зноў зьвярнуліся да ўладаў Беларусі зь лістом, у якім выказалі занепакоенасьць у сувязі з працягам паведамленьняў аб жорсткім абыходжаньні ў месцах пазбаўленьня волі і неапраўданых і непрапарцыйных абмежаваньнях правоў чалавека, гаворыцца ў апублікаваным на сайце ААН прэсавым рэлізе.
Штогод на тэрыторыі Расеі знаходзяць больш за 1 тысячу злачынцаў, якіх адшукваюць органы ўнутраных справаў Беларусі. Аб гэтым заявіў генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на пасяджэньні аб’яднанай калегіі Генпракуратураў Беларусі і Расіі, перадае БЕЛТА.
Вынікі выбараў у Малдове і Грузіі падкрэсьлілі тое, як радыкальна па-рознаму ўрады і грамадзянская супольнасьць гэтых краінаў у складаны для сябе момант супрацьстаялі расейскаму ўмяшаньню і іншым разбуральным элемэнтам.
Праваабаронцы цэнтру «Вясна» паведамляюць, што затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі, і гэта, паводле іх, выглядае як сплянаваная акцыя запалохваньня перад выбарамі 2025 году.
Новая міграцыйная стратэгія польскай дзяржавы не закране «абсалютную большасьць беларусаў», якія «легалізаваліся або плянуюць легалізавацца» ў краіне, заявіў кіраўнік Упраўленьня па справах замежнікаў Польшчы Томаш Цытрыновіч на сустрэчы з намесьнікам старшыні АПК, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.
Дэмакратычная партыя Батсваны пацярпела паразу на парлямэнцкіх выбарах упершыню за 58 гадоў.
Аляксандар Атрошчанкаў, аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform.by, разважае пра тое, якую ролю будуць выконваць кандыдаты, дапушчаныя на выбары ў якасьці супернікаў Лукашэнкі, і прагназуе, пра што яны будуць гаварыць падчас агітацыйнай кампаніі.
Брытанскі журналіст і аналітык Эдвард Лукас, які спэцыялізуецца ў пытаньнях бясьпекі і геапалітыкі, адказаў на пытаньні Грузінскай службы Радыё Свабода пра вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі 26 кастрычніка.
Першы стрым пасьля вызваленьня з калёніі правёў 31 кастрычніка экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
ЗША заявілі, што маюць інфармацыю аб тым, што каля 8 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў цяпер знаходзяцца ў Курскай вобласьці Расеі непадалёк ад мяжы з Украінай, і Расея «цалкам мае намер» задзейнічаць іх у баявых дзеяньнях супраць украінскіх войскаў.
Колькасьць загінулых у выніку паводкі ў Гішпаніі дасягнула 158, паведамляе El País са спасылкай на інфармацыю ўладаў.
Нямеччына закрые ўсе генконсульствы Ірану на сваёй тэрыторыі ў адказ на пакараньне сьмерцю грамадзяніна Нямеччыны і Ірану Джамшыда Шармахда, аб'явіла міністарка замежных спраў Нямеччыны Аналена Бэрбак, перадае Tagesschau.
31 кастрычніка беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі грамадзяніна Японіі Масатосі Наканісі і грамадзян Украіны Сяргея і Паўла Кабарчукоў, якіх у Беларусі абвінавачваюць у шпіянажы.
Загрузіць яшчэ