Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 праваабарончых арганізацый перададуць у Гаагу доказы злачынстваў рэжыму Лукашэнкі


Міжнародны крымінальны суд
Міжнародны крымінальны суд

«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» (НАУ) вітае адкрыты ліст 13 праваабарончых арганізацый аб падтрымцы пазову Літвы у Міжнародны крымінальны суд (МКС), зьвязанага са злачынствамі супраць чалавечнасьці, учыненымі вышэйшым кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі

Пра гэта ў сваім Тэлеграм-канале піша кіраўнік НАУ Павал Латушка.

Ён адзначае, што праваабарончыя арганізацыі дадуць адпаведныя доказы і інфармацыю, сабраную ў падтрымку папярэдняга расьсьледаваньня, у Офіс Пракурора МКС і дзяржавам-удзельніцам МКС, а таксама пацьвярджаюць сваю гатоўнасьць аказваць падтрымку адносна такіх расьсьледаваньняў.

Падпісанты заклікаюць дзяржавы-удзельніцы МКС з заклікам далучыцца да звароту Літвы з просьбай аб расьсьледаваньні меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых Лукашэнкам і прадстаўнікамі яго рэжыму.

Адкрыты ліст да дзяржаў-удзельніц МКС аб падтрымцы звароту Літвы падпісалі арганізацыі:

  • DIGNITY — Дацкі інстытут супраць катаваньняў,
  • Эўрапейскі цэнтар па канстытуцыйных і правах чалавека (ECCHR),
  • Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH),
  • Human Constanta,
  • Міжнародная плятформа па прыцягненьню вінаватых да адказнасьці па Беларусі (IAPB),
  • Інстытут правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI),
  • Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі,
  • Міжнароднае партнэрства за правы чалавека (IPHR),
  • Міжнародная рада па рэабілітацыі ахвяраў катаваньняў (IRCT),
  • Нарвескі Хельсінкскі камітэт,
  • Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў (OMCT),
  • REDRESS,
  • Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сотні тысяч грамадзян Беларусі былі вымушаныя бегчы ў Літву і ў іншыя дзяржавы з-за рэпрэсій і перасьледу. У сваёй справаздачы за сакавік 2024 года Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека ацаніла, што каля 300 тысяч чалавек пакінулі Беларусь з 2020 году.

Праваабаронцы заклікаюць дзяржавы-ўдзельніцы МКС разгледзець усе даступныя меры для прыцягненьня да адказнасьці за злачынствы, учыненыя Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі, сярод якіх адвольныя затрыманьні, палітычна матываваны перасьлед, несправядлівыя судовыя працэсы, незаконныя забойствы, сэксуалізаваны гвалт, катаваньні, прымусовая праца. Праваабаронцы заклікаюць дзяржавы праводзіць нацыянальныя расьсьледаваньні і перасьлед па прынцыпе ўнівэрсальнай юрысдыкцыі, каб прыцягнуць да адказнасьці ўсіх вінаватых у злачынствах, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG