Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст ЗША паведаміў пра падрыхтоўку замаху на Трампа на замову Ірану


Ахова выводзіць зь мітынгу параненага Дональда Трампа пасьля замаху на яго, Батлер, Пэнсыльванія, 13 ліпеня 2024
Ахова выводзіць зь мітынгу параненага Дональда Трампа пасьля замаху на яго, Батлер, Пэнсыльванія, 13 ліпеня 2024

Міністэрства юстыцыі ЗША прад’явіла завочныя абвінавачаньні агенту іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Фархаду Шакеры.

У прэсавым рэлізе Міністэрства сказана, што ён «кіраваў сеткай саўдзельнікаў-злачынцаў», якія плянавалі забойствы на замову Ірану. Сярод мэтаў быў Дональд Трамп. Мінюст ЗША сьцьвярджае, што Шакеры даручылі сплянаваць забойства Трамп 7 кастрычніка 2024 года, іншыя дэталі не раскрываюцца.

Ведамства паведамляе, што іранскаму агенту 51 год. Ён прыехаў у ЗША ў дзяцінстве і правёў 14 год у турме за рабаваньне. У 2008 годзе Шакеры дэпартавалі. Цяпер ён знаходзіцца ў Іране.

Акрамя Шакеры, абвінавачаньні прад’явілі двум яго памагатым: 49-гадоваму Карлайлу Рывэру і 36-гадоваму Джонату Лоадхольту. Іх арыштавалі. Паводле вэрсіі Мінюсту ЗША, памагатыя Шакеры сачылі за амэрыканцам іранскага паходжаньня. За сачэньне ім абяцалі сто тысяч даляраў. У прэсавым рэлізе чалавек, за якім сачылі Рывэра і Лоадхольт, названы «крытыкам іранскага рэжыму».

Акрамя гэтага, Шакеры прапаноўвалі наладзіць сачэньне за двума грамадзянамі ЗША габрэйскага паходжаньня ў Нью-Ёрку і за ізраільскімі турыстамі на Шры-Ланцы, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Падчас сёлетняй выбарчай кампаніі былі ўчыненыя два замахі на жыцьцё кандыдата ў прэзыдэнты, экс-прэзыдэнта Дональда Трампа. Першы быў учынены ў Пэнсыльваніі 13 ліпеня, у выніку ў Трампа было параненае вуха. Другі замах адбыўся ва Флорыдзе 15 верасьня, Трамп не пацярпеў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG