Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьдзелены Бэрлін: фотаздымкі «тады і цяпер» паказваюць, дзе стаяў мур

Трыццаць пяць гадоў пасьля таго, як быў разбураны Бэрлінскі мур, выявы 2024 году ў кантрасьце з архіўнымі фотаздымкамі паказваюць «шнары», якія засталіся ад найбольш вядомай мяжы халоднай вайны.

«Антыфашысцкі абарончы бар’ер» у Бэрліне быў пастаўлены ўлетку 1961 году левым урадам Усходняй Нямеччыны, які падтрымліваў Савецкі Саюз, нібыта для прадухіленьня пранікненьня заходніх шпіёнаў ва Ўсходні Бэрлін. Насамрэч жа мур, які ператварыў Усходні Бэрлін у вялізную турму пад адкрытым небам, была адчайнай мерай ураду Ўсходняй Нямеччыны, каб спыніць масавы ўцёк у свабодны сьвет мільёнаў грамадзян пасьля таго, як Няммеччына была падзеленая на савецкую і заходнюю зоны кантролю пасьля Другой усясьветнай вайны.

На працягу дзесяцігодзьдзяў, пакуль сьцяна існавала, тысячы людзей здолелі ўцячы з Усходняга Бэрліну, але прынамсі 140 загінулі падчас спробаў, многіх зь іх застрэлілі ўсходненямецкія памежнікі.

Мур зьнесьлі 9 лістапада 1989 году. Гэта адбылося на фоне масавых пратэстаў як унутры, так і за межамі Ўсходняй Нямеччыны, паліцэйскай дзяржавы, якая распалася разам са сваім сумнавядомым мурам.


XS
SM
MD
LG