5 лістапада ФБР заявіла, што выбарчыя ўчасткі ў некалькіх штатах ЗША сталі аб’ектам пагрозаў аб выбухах, многія зь якіх, відаць, зыходзяць з расейскіх дамэнаў.
5 лістапада — асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Аляксандар Лукашэнка зьмяніў намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі.
Генэральны пракурор часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія Адгур Агрба палічыў немэтазгодным рэагаваць на расьсьледаваньне Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ) «Кошт візыту ў Абхазію. Ці прамяняў Лукашэнка нацыянальныя інтарэсы на ўчастак ля мора».
У Грузіі суд пастанавіў ануляваць вынікі парлямэнцкіх выбараў на 30 выбарчых участках у Цетрыцкарайскім і Цалкскім раёнах.
З 2020 году больш за 1200 чалавек асудзілі ў Беларусі за абразу Лукашэнкі і паклёп на яго (артыкулы 368 і 367 Крымінальнага кодэксу).
Прызнаньне арганізацыі непажаданай азначае забарону на яе дзейнасьць у Расеі. Супрацоўніцтва з такой арганізацыяй, у тым ліку і за мяжой, расейскія ўлады разглядаюць як правапарушэньне ці злачынства.
Праваабаронцы фіксуюць працяг рэпрэсій супраць беларускіх сьвятароў, якія выказваюць сваю грамадзкую пазыцыю.
З канца кастрычніка праваабаронцы фіксуюць масавыя затрыманьні па ўсёй Беларусі, колькасьць арыштаваных ужо можа перавышаць сотні людзей. Пагаварылі са сьведкамі маштабнай апэрацыі сілавікоў.
У Менскім гарадзкім судзе 30 кастрычніка вынесьлі першы прысуд у Беларусі за «адмаўленьне генацыду беларускага народу» (ч. 1 арт. 130-2 КК).
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Адпаведны законапраект падтрымалі 93 дэпутаты і 3 парлямэнтары ўстрымаліся. Каб дакумэнт ухваліць канчаткова, Сейм павінен прагаласаваць яшчэ адзін раз.
Як чакаецца, вынік прэзыдэнцкіх выбараў у сямі «хісткіх штатах» вызначаць зыход змаганьня паміж былым прэзыдэнтам Дональдам Трампам, кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі, і віцэ-прэзыдэнткай Камалай Гарыс, кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі.
З 2020 году як мінімум 1838 беларускіх грамадзкіх аб’яднаньняў, устаноў, асацыяцый ці фондаў было ліквідавана ці знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.
А ў Маскву зь візытам прыбыла міністарка замежных спраў КНДР Сон Хі.
Супрацоўнікі выведкі і бясьпекі ЗША абвінавацілі Расею і Іран у нарошчваньні кібэратак і кампаній дэзынфармацыі, каб пасеяць разлад, калі амэрыканцы адправяцца на выбарчыя ўчасткі 5 лістапада галасаваць на напружаных прэзыдэнцкіх выбарах.
4 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала апошнія ініцыятыўныя групы для збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзыдэнты. Расказваем, хто гэтыя людзі.
У ходзе восьмага з пачатку вайны візыту ў Кіеў кіраўніца МЗС Нямеччыны заявіла пра непахісную падтрымку Ўкраіны. Паводле Анналены Бэрбак, ёй было важна сказаць пра гэта напярэдадні выбараў прэзыдэнта ЗША.
Паліцыя ў Ізраілі арыштавала аднаго з высокапастаўленых памочнікаў прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу па падазрэньні ў перадачы сакрэтнай інфармацыі замежным СМІ. Пра гэта паведамляе CNN. У справе таксама праходзяць трое супрацоўнікаў спэцслужбаў.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што яго аўтамабіль арыштавалі на альбанска-грэцкай мяжы.
Прэзыдэнт Славаччыны Пэтэр Пэлегрыні з моманту ўступленьня на пасаду ў чэрвені адхіліў звароты ўсіх чатырох грамадзянаў, якія плянавалі далучыцца да Ўзброеных сілаў Украіны (УСУ).
У пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 1 лістапада дадалі яшчэ 24 чалавекі.
Што адбываецца, калі заключаеш угоду з рэжымам і вяртаесься на радзіму. Пра актуальнае гучаньне рамана Сашы Філіпенкі для беларусаў пагаворым з самім пісьменьнікам. Спэктакль паводле «Крэмулятара» неўзабаве пакажуць у Празе.
Ад сёньняшняга дня акцыі грузінскай апазыцыі будуць штодзённымі. Пра гэта заявіў адзін зь лідэраў «Кааліцыі за перамены» Ніка Мелія на мітынгу каля будынку парлямэнту Грузіі ў Тбілісі.
Палітоляг Галія Ібрагімава аналізуе вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Малдове, расказвае, як у Кішынёве ўспрынялі паводзіны афіцыйнага Менску падчас малдоўскай выбарчай кампаніі, і тлумачыць, чаму другое прэзыдэнцтва Маі Санду будзе вельмі няпростае.
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Максім Рыжанкоў паведаміў пра будучую вялікую ратацыю сярод беларускіх дыпляматаў за мяжой, а Лукашэнка казаў пра «здраднікаў» у МЗС.
Чалец гарадзкой рады Салечніцкага раёну Літвы Тадэвуш Рудзіс паехаў у Беларусь з групай фэрмэраў, паколькі хацеў агледзець трактарны завод.
У распараджэньне праекту «Система» трапілі першыя прапановы Расеі па мірнай дамове з Украінай, складзеныя неўзабаве пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ў 2022 годзе і перададзеныя на перамовах у Беларусі.
Расея з пачатку 2024 года дала грамадзянства 3344 замежнікам на падставе ўказу кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, які дазволіў выдаваць пашпарты ўдзельнікам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і іх сямейнікам.
Міністэрства ўнутраных спраў унесла зьмены ў прынятую 24 гады таму пастанову № 174, якая зацьвярджае Правілы ўнутранага распарадку папраўчых устаноў.
Аляксандар Лукашэнка прыдумаў новую схему, каб павялічыць рэнтабэльнасьць беларускага прадпрыемства.
Стратэгічныя прадпрыемствы атрымалі новых кіраўнікоў.
Для арганізацыі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь камісіі ўтвараюцца па ўсіх раёнах і акругах, дзе пазьней утвораць участкі для галасаваньня.
Новае слова ў праваабаронцаў, інкамунікада (поўная ізаляцыя ад вонкавага сьвету), насамрэч ня мае дачыненьня да нейкіх навацыяў у турэмнай сыстэме.
Дзейная прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду атрымлівае права на другі тэрмін на пасадзе.
Амаль у кожнай сваёй перадвыбарчай праграме кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка гаварыў пра карупцыю, нараджальнасьць, рост заробкаў, разьвіцьцё прадпрымальніцтва і адраджэньне вёскі. Пачыталі іх усе і паглядзелі, што ўдалося выканаць.
Яўка на выбарах прэзыдэнта Малдовы, дзе за перамогу змагаюцца дзейная прэзыдэнтка і колішні генэральны пракурор, рэкордная за апошні час.
Галоўная інспэкцыя паліцыі да 13.00 мясцовага часу зафіксавала больш за 50 фактаў, зьвязаных з выбарчым працэсам. Большасьць такіх выпадкаў датычыцца фатаграфаваньня бюлетэняў — 11.
Паводле Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Украіны, у апошні тыдзень кастрычніка Расея перакінула з Прыморскага краю РФ у раёны паблізу Украіны звыш 7 тысяч салдат войска КНДР.
У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 3 лістапада грамадзяне Малдовы выберуць паміж праэўрапейскай дзейнай кіраўніцай дзяржавы Маяй Санду, якая ў першым туры набрала 42%, і былым генэральным пракурорам Аляксандрам Стаяноглу, які атрымаў 26% пры падтрымцы прарасейскай Сацыялістычнай партыі Малдовы.
Брытанская Кансэрватыўная партыя абрала лідэрам 44-гадовую дэпутатку Палаты абшчын Кэмі Бэйднак (Badenoch). Яна стала першай чарнаскурай жанчынай на чале буйной брытанскай партыі.
У Міністэрстве ўнутраных спраў Латвіі расказалі аб тэмпах будаўніцтва інфраструктуры на мяжы Латвіі з Расеяй і Беларусьсю.
Тэлеграм-канал @spadczyna паведаміў, што ў Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахаваньня забітых у 1930-я гады.
Ёсьць такі мэтад барацьбы з фобіямі — маленечкімі порцыямі прывучаць чалавека да таго, чаго ён баіцца. Магчыма, акурат гэтым цяпер займаецца Лукашэнка, акружаючы сябе патэнцыйнымі фэйкавымі кандыдаткамі ў прэзыдэнты.
У Беларусі будзе сфармавана 153 тэрытарыяльныя камісіі: 6 абласных і Менская гарадзкая, 118 раённых, 4 гарадзкія — у гарадах абласнога падпарадкаваньня, 24 раённыя ў гарадах, паведамляе Цэнтравыбаркам.
Магчыма, самае красамоўнае выказваньне Лукашэнкі апошняга часу пра сваю датычнасьць да расейскай агрэсіі супраць Украіны: «Гэта я яшчэ па мінімуму ўцягнуты ў гэты канфлікт. А можна сказаць, увогуле ня ўцягнуты».
Як паведамляе прэсавая служба Пэнтагону, новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне на 425 мільёнаў даляраў прадстаўляецца па прэзыдэнцкім рашэньні ў рамках PDA (Presidential Drawdown Authority).
Лукашэнка балятуецца на сёмы тэрмін. Улады арганізуюць флэшмоб у яго падтрымку пад назвай «Надо». ЦВК пачаў рэгістрацыю ініцыятыўных груп.
Загрузіць яшчэ