Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прайшла сустрэча ўкраінскага і расейскага амбудсмэнаў


Дзьмітры Лубінец і Тацяна Маскалькова, Анкара, Турэччына, 11 студзеня 2023, ілюстрацыйнае фота
Дзьмітры Лубінец і Тацяна Маскалькова, Анкара, Турэччына, 11 студзеня 2023, ілюстрацыйнае фота

На тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжу (МКЧК) прайшла сустрэча ўпаўнаважаных у правах чалавека Ўкраіны і Расеі Дзьмітрыя Лубінца і Таццяны Маскальковай, на якой бакі абмеркавалі пытаньні гуманітарнага характару.

Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

На сустрэчы бакі абмяняліся сьпісамі ваеннапалонных, таксама «адбылася рэпатрыяцыя целаў загінуўшых», паведаміў Лубінец у сваім Тэлеграм-канале.

«Выконваючы гуманітарную місію, Украіна ў чарговы раз дапамагла ўзьяднаньню сем’яў. Па выніках перамоваў, 91-гадовая жанчына сустрэлася са сваім сынам. Такім чынам мы паказваем, што ўз’яднаньне сем’яў — гэта самае галоўнае і спадзяемся, што наша камунікацыя ў гэтым пытаньні працягнецца», — паведаміў украінскі амбудсмэн.

Размова ідзе аб 91-гадовай жыхарцы ўкраінскай вёскі ў Чаркаскай вобласьці. Яе сын жыве ў Расеі, ён прасіў перавесьці да яго маці, каб ён мог даглядаць яе. Гэта было зроблена, яе перавезьлі з Ўкраіны ў Беларусь, а потым у Расею.

Таксама, паводле яго слоў, падчас сустрэчы ў Беларусі амбудсмэны Ўкраіны і РФ «абмяняліся лістамі» да палонных. «Пачалі новы фармат: перадалі лісты ад украінскіх сваякоў да ўкраінскіх ваеннапалонных у РФ», — удакладніў Лубінец.

На сустрэчы ён заклікаў Маскву забясьпечыць доступ МКЧК да ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі РФ.

«Падкрэсьлю, што ўзаемадзеяньне з расейскім упаўнаважаным у правах чалавека праводжу для вырашэньня гуманітарных пытаньняў, вяртаньня дадому ўкраінцаў, атрыманьня інфармацыі аб нашых грамадзянах у РФ», — заявіў Лубінец.

Аб знаходжаньні ў Беларусі 95 расейскіх вайскоўцаў, вызваленых з украінскага палону ў выніку абмену на такую ж колькасьць салдат УСУ, паведаміла 18 кастрычніка Міністэрства абароны РФ. Пазьней стала вядома аб вяртаньні расейцаў на радзіму.

Раней расейскія ваеннапалонныя неаднаразова вярталіся праз Беларусь.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG