Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапаганда ў Беларусі выкарыстоўвае дзяцей у флэшмобе для падтрымкі заўзятаркі з чырвона-зялёнай сымболікай у Польшчы


Скрыншот відэа з тэлеграм-каналу Мінспорту.
Скрыншот відэа з тэлеграм-каналу Мінспорту.

Падчас флэшмобу ў падтрымку заўзятаркі зь беларускай дзяржаўнай сымболікай на футбольным матчы ў Варшаве дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвае дзяцей.

Які піша «Позірк», мова, верагодна, ідзе аб удзельніках спартовых сэкцый або дзіцяча-юнацкіх школ. Відэаролікі зь іх удзелам 9 лістапада распаўсюдзіла ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства спорту і турызму.

На запісах дзеці ў суправаджэнні дарослых у спартовых залях хорам дзякуюць заўзятарцы па імені Тацяна.

7 лістапада на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве прайшоў матч Лігі канфэрэнцый UEFA, у якім сталічная польская «Легія» разграміла мtнскае «Дынама» зь лікам 4:0.

Футбол пад нацыянальным сьцягам у Варшаве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:42 0:00

Падчас матчу як польскія, так і беларускія заўзятары крытыкавалі ўлады Беларусі: скандавалі заявы — часам нецэнзурныя — на адрас рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, вывешвалі на трыбунах плякаты з адпаведнымі надпісамі.

Заўзятары патрабавалі вызваленьня палітвязьняў, падтрымалі ваюючых ва Ўкраіне добраахвотнікаў, у тым ліку загінулых, а таксама палітвязьня, футбольнага фаната Сяргея Пацукевіча (асуджаны на шэсць гадоў пазбаўленьня волі).

Акрамя гэтага, заўзятары вывесілі на трыбуне банэр, які адсылае да шматлікіх фактаў зьнішчэньня і апаганьваньня польскіх пахаванняў у Беларусі.

У скандаваньнях і плякатах згадваліся таксама «ланцуговыя сабакі рэжыму» МУС, КДБ і ГУБАЗіК.

На стадыёне было шмат беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Матч плянаваўся для паказу ў Беларусі на тэлеканале СТВ, аднак пасля заклікаў у сацсетках да актыўнага выкарыстаньня гледачамі нацыянальнай і пратэстнай сымболікі, трансьляцыя была адмененая.

На трыбуне для віп-гасцей была заўважана адзінокая жанчына зь дзяржаўным чырвона-зялёным сьцягам і ў адзеньні ў яго колерах. У інтэрвію спартоваму журналісту Аляксандру Івуліну яна паведаміла, што падтрымлівае дзяржаўную сымболіку, жыве ў Польшчы і знаходзіцца ў шлюбе з палякам.

Дзяржаўная беларуская прапаганда на наступны дзень запусьціла кампанію падтрымкі дзеяньняў жанчыны, якая назвалася Тацянай, пад лёзунгам «Адна супраць усіх». Супрацоўнікі сілавых ведамстваў і спартоўцы ўдзельнічаюць у адпаведных відэароліках. Некаторыя відэа суправаджаюцца тэматычнай рэп-кампазыцыяй.

Пры гэтым выкарыстоўваюцца фрагмэнты відэа Івуліна.

Футбольны клюб «Дынама-Менск» у сацсетках таксама падтрымаў дзеяньні жанчыны. У адным з ролікаў здымаюцца непаўналетнія выхаванцы клюбу.

Паводле зьвестак «Нашай нівы», гаворка ідзе пра 33-гадовую Тацяну Даміну, якая нарадзілася ў Бярозе Берасьцейскай вобласьці.

Пасьля трох матчаў групавой стадыі Лігі канфэрэнцый менскае «Дынама» ня мае набраных ачкоў. Раней клюб прайграў шатляндзкаму «Гартсу» (1:2) і фінскаму ГІКу (0:1).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG