Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоным спэцпасланьнікам ва ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне стане генэрал-лейтэнант у адстаўцы Кіт Келаг.
Улады Кіпра пазбавілі грамадзянства больш як 100 чалавек, якія раней атрымалі так званы «залаты пашпарт» у праграме інвэстыцый у эканоміку. Сярод іх ёсьць людзі, чые імёны супадаюць з імёнамі расейскіх мільярдэраў, у тым ліку набліжанага да Лукашэнкі Міхаіла Гуцэрыева, а таксама Алега Дзерыпаскі.
27 лістапада ў Польшчы выбралі новага старшыню парлямэнцкай групы Сэйму і Сэнату Польшчы «За свабодную Беларусь».
Выданьне «Медиазона» апублікавала прозьвішча грамадзяніна Беларусі, арыштаванага ў Польшчы за арганізацыю нападу на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава.
Беларусы — мірныя людзі, але да пары. Гэта пацьвярджае беларуская гісторыя. 27 лістапада адзначаецца гадавіна Слуцкага паўстаньня. У гэты дзень у 1920 годзе на Случчыне пачалося паўстаньне за незалежнасьць Беларусі або Слуцкі збройны чын.
Стала вядома, што ў базу вышуку Расеі дадалі за паўгода амаль 800 беларусаў. Свабода высьветліла, як беларусы трапляюць у базы вышуку Беларусі, Расеі, СНД, Інтэрполу.
27 лістапада пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Карым Хан запытаў ордэр на арышт часовага прэзыдэнта М’янмы Мін Аун Хлайна. Яго абвінавачваюць у злачынствах супраць мусульманскай меншасьці краіны — народу рагінг'я.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
15 лістапада паводле рашэньня суду народнага дэпутата Ўкраіны Яўгена Шаўчэнку, які неаднаразова езьдзіў у Менск перад пачаткам расейскага ваеннага ўварваньня, узялі пад варту.
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс аналізуе, як і на якіх умовах можа скончыцца вайна ва Ўкраіне, і заяўляе, што магчымасьцяў для геапалітычнага развароту ў Лукашэнкі больш няма.
Лідэрка беларускай апазыцыі ў выгнаньні параіла грамадзянам, якія засталіся на радзіме, не пратэставаць супраць выбараў у студзені, хоць галасаваньне зьяўляецца «рытуалам, прызначаным для наданьня фальшывай легітымнасьці Лукашэнку».
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі пра візыт у Віетнам першага намесьніка начальніка тылу Ўзброеных сіл Беларусі — начальніка штабу тылу Аляксандра Масолава.
Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з начальнікам штабу сухапутных войскаў Узброеных сіл Пакістану (камандуючым пакістанскай арміяй) Асімам Мунірам.
У гадавіну Слуцкага паўстаньня супраць бальшавікоў старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла заклікала да міжнароднага прызнаньня правоў вэтэранаў змаганьня з Крамлём і іх сем’яў і ўзнагародзіла мэдалямі добраахвотнікаў і выбітных беларусаў.
Лідэр кіроўнай партыі ў Грузіі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі абвясьціў аб вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты колішняга футбаліста Міхэіла Кавэлашвілі.
Перамовы адбыліся 26 лістапада ў Атаве.
Пасьля пастаянных абстрэлаў сваёй тэрыторыі з боку праіранскай тэрарыстычнай групоўкі Ізраіль пачаў наземную апэрацыю ў суседнім Лібане, які зьяўляецца базай для «Хэзбалы». Цяпер бакі дасягнулі замірэньня.
26 лістапада ў Італіі завяршыўся саміт міністраў замежных спраў краін G7. У сумеснай заяве па выніках сустрэчы згадалі і Беларусь.
Прэм'ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу ўнёс на разгляд вайсковага кабінэту праект пагадненьня аб спыненьні агню зь Лібанам.
Будынак былога вінаробнага завода на вуліцы Пакроўскай у Віцебску прадалі на аўкцыёне амаль за 136 тысяч даляраў. Да гэтага яго беспасьпяхова выстаўлялі на таргі 12 разоў.
На 1 кастрычніка ў Беларусі адкрыта 975 спраў аб банкруцтве, вынікае са зьвестак, апублікаваных Міністэрствам эканомікі.
Пра магчымую новую «жалезную заслону» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расе.
У праект новага пакету санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі ўпершыню з пачатку вайны ва Ўкраіне трапілі кітайскія кампаніі, якія супрацоўнічаюць з Расеяй, і вайскоўцы з КНДР, паведамляе «Настоящее Время».
У ноч на 26 лістапада Расея запусьціла па Ўкраіне 188 бесьпілётнікаў і чатыры крылатыя ракеты — рэкордную колькасьць снарадаў за адну атаку, заявілі ВПС Кіева. Прэзыдэнт Украіны заявіў, што ў кожным з гэтых дронаў — 85 замежных кампанэнтаў, «безь якіх яны б не паляцелі».
Вялікі досьвед замежных візытаў Лукашэнкі паказвае, што яны мала ўплываюць на рост гандлю, эканамічнага супрацоўніцтва ўвогуле. І па выніках візыту ў Пакістан падпісана шмат дакумэнтаў, але яны ў асноўным тычацца даволі вузкіх сфэраў супрацоўніцтва.
На сёньня ў Рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключаныя больш за 6,5 тысячы матэрыялаў, паведаміў у этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ 25 лістапада намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Андрэй Кунцэвіч.
Упершыню прэзыдэнта Грузіі будуць выбіраць не грамадзяне на агульных выбарах, а Калегія электараў.
Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды расейцам «за ўнёсак у рэалізацыю праекту будаўніцтва БелАЭС».
Расейская і беларуская базы даўно сынхранізаваныя. Гэта азначае, што калі чалавека шукаюць у Беларусі, яго затрымаюць і ў Расеі. «Медиазона» прааналізавала сьпіс: усяго ў расейскім сьпісе на вышук цяпер 4402 беларусы. Побач зь некаторымі, аднак, пазнака пра тое, што іхныя імёны з вышуку выдалілі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў уладам Пакістану, што Захад спрабуе «разгайдаць» сытуацыю ў краіне, і аб пагрозах з боку «ціхаакіянскага NATO» ў выпадку яго стварэньня. Ніякага пацьвярджэньня сваім словам ён не прывёў.
Рэжым Лукашэнкі зноў пашырыў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У выпадку ўхваленьня такі крок пазбавіць зьвязаных з кампаніяй асоб магчымасьці ўезду ў ЭЗ і замарозіць фонды кожнай кампаніі, якія знаходзяцца ў Эўразьвязе.
Міністэрства інфармацыі Беларусі пакуль не блякуе сацыяльных сетак, бо на іх могуць працаваць дзяржаўныя СМІ.
Сілавікі падазраюць, што дваровыя чаты хацелі аб’яднацца ў адну арганізацыю.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) ідэнтыфікаваў некалькі беларускіх кампаній, якія набывалі ў заходніх краінах мікрасхемы і прадавалі іх расейскім прадпрыемствам, што вырабляюць дэталі для зьнішчальнікаў і ракет.
Падчас палётаў патрульнай місіі 24 лістапада былі заўважаныя два цывільныя беларускія самалёты, якія ненадоўга заляцелі ў паветраную прастору Латвіі, а пасьля вярнуліся ў Беларусь.
У рамках кампаніі па падрыве сеткі салідарнасьці ў Беларусі рыхтуецца сэрыя правакацый, якія павінны зьнізіць давер да фонду BySol, яго службаў і сыстэмы ўзаемападтрымкі ў цэлым, паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
У Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненьні жанчын праваабаронцы «Вясны» расказваюць пра факты палітычна матываваных рэпрэсіяў, гвалту, жорсткага і бесчалавечнага абыходжаньня з жанчынамі ў Беларусі.
Што зьменіцца на тэлеканале «Белсат» з прыходам на кіраўнічую пасаду былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліны Коўшык?
Валгаградзкі абласны суд прыгаварыў да 13,5 года калёніі строгага рэжыму 20-гадовага Мікіту Жураўля, прызнаўшы яго вінаватым паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе.
Адміністрацыйны суд у Кошыцэ (Славаччына) пастанавіў вызваліць з «Цэнтру ўтрыманьня іншаземцаў» беларуса Дзьмітрыя Лукомскага 25 лістапада. Раней ён быў у адкрытым лягеры і прасіў прытулку ў Славаччыне, але 18 кастрычніка Лукомскага там затрымала паліцыя.
Чарговыя расейскія дроны ўварваліся ў прастору Беларусі ў ноч на 22 і 25 лістапада, вынікае з паведамленьняў камандаваньня Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны. Пра гэта інфармуе «Позірк».
Новы парлямэнт Грузіі 25 лістапада правёў сваю першую сэсію на фоне пратэстаў апазыцыі супраць сфальсыфікаваных выбараў і патрабаваньня праэўрапэйскай прэзыдэнткі Саламэ Зурабішвілі ануляваць вынікі галасаваньня. Пратэстоўцы сабраліся каля парлямэнту і закідалі будынак яйкамі.
Пратэсты ў сталіцы Пакістану прывялі да разгонаў і масавых затрыманьняў.
У сеціве ізноў спрачаюцца пра двумоўе ў Беларусі. Ізноў нараджаюцца пасьлядоўнасьці, якія, папраўдзе, апазыцыі, з мэтай адсунуць «моўнае пытаньне» на другі плян.
Новы парлямэнт Грузіі сабраўся 25 лістапада на сваю першую сэсію на фоне пратэстаў апазыцыі супраць сфальсыфікаваных выбараў і патрабаваньня праэўрапэйскай прэзыдэнткі Саламэ Зурабішвілі ануляваць вынікі галасаваньня.
Першы тур прынёс нечаканыя вынікі.
25 лістапада ў Менскім абласным судзе пачынаюць судзіць ксяндза з Валожына Генрыка Акалатовіча (у пашпарце — Генадзь Акалатовіч).
Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў прадставіла сваё расьсьледаваньне наконт ядзернай зброі ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ