Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі адбыліся сутычкі вакол законапраекту аб «замежных агентах»


Акцыя супраць законаў аб «замежных агентах» у Грузіі, Тбілісі, 2 сакавіка 2023 году
Акцыя супраць законаў аб «замежных агентах» у Грузіі, Тбілісі, 2 сакавіка 2023 году

Некалькі сотняў грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў на працягу дня 2 сакавіка спрабавалі перашкодзіць абмеркаваньню і зацьвярджэньню на сумесным пасяджэньні парлямэнцкіх камітэтаў двух законапраектаў пад агульнай умоўнай назвай «Аб замежных агентах».

Абодва законапраекты прапанаваныя праўрадавай фракцыяй «Сіла народу» і падтрыманы кіроўнай партыяй «Грузінская мара».

Адзін з лідэраў «Сілы народу» Гурам Мачарашвілі сьцьвярджае, што законапраекты нібыта распрацаваныя з улікам амэрыканскага досьведу, у прыватнасьці, закону 1938 FARA (The Foreign Agents Registration Act).

Апанэнты называюць гэтую аргумэнтацыю дэмагогіяй, настойваючы на тым, што закон «Аб замежных агентах» мае на мэце здушэньне іншадумства і грамадзянскай актыўнасьці, як гэта адбылося ў Расеі.

Перад пачаткам абмеркаваньня законапраектаў у камітэтах каля залі пасяджэньняў пэрыядычна адбываліся сутычкі паміж супрацоўнікамі аховы парлямэнту і грамадзянскімі актывістамі. Апазыцыянэры сталі ў шэраг і асьвісталі дэпутатаў, называючы «рабамі Пуціна» за падтрымку закону, падобнага да расейскага.

Паліцыя затрымала некалькіх удзельнікаў акцыі

Парлямэнцкія камітэты ўсё ж ухвалілі ў першым чытаньні дакумэнты, унесеныя «Сілай народу».

Законапраекты «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву» і «Аб рэгістрацыі замежных агентаў» абавязваюць усіх юрыдычных і фізычных асобаў, якія атрымліваюць фінансаваньне з-за мяжы, рэгістравацца ў адмысловым рэестры. У адваротным выпадку парушальнікам пагражае буйны штраф альбо турэмнае зьняволеньне тэрмінам на пяць гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG