Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыніцы: Швэцыя блякуе санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. А Польшча ўжо дамагаецца новых у сувязі з прысудам Бяляцкаму


Сьцягі Эўразьвязу
Сьцягі Эўразьвязу

Польшча накіравала амбасадарам краін-чальцоў ЭЗ, дарадцам прэзыдэнтаў і кіраўнікам урадаў краін ЭЗ, Эўракамісіі і Эўрапейскай радзе просьбу аб неадкладным прыняцьці санкцый супраць уладаў Беларусі ў сувязі з прысудамі Алесю Бяляцкаму ды іншым кіраўнікам ПЦ «Вясна».

Як паведамляе Польскае радыё са спасылкай на Польскае агенцтва друку, Польшча заклікала да неадкладнай рэакцыі ў выглядзе новага пакета санкцый ЭЗ. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў сталы прадстаўнік Польшчы пры ЭЗ Анджэй Садось, які перадаў адпаведны запыт ад імя Варшавы.

У пачатку студзеня старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла аб увядзеньні санкцый супраць уладаў Беларусі, але з таго часу ніякіх дзеяньняў ўчынена ня было, піша Польскае радыё.

«Швэцыя, якая старшынюе ў ЭЗ, блякуе актыўнасьць па гэтым пытаньні», — заявіў на ўмовах ананімнасьці адзін з эўрапейскіх дыпляматаў.

Заснавальніку ПЦ «Вясна», нобэлеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў пазбаўленьня волі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў зьняволеньня; Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў пазбаўленьня свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG