Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінадукацыі Беларусі патлумачылі, чаму хочуць скасаваць адтэрміноўку ад арміі для студэнтаў, якія вучацца за мяжой


Забастоўка студэнтаў БДУ (архіўнае фота)
Забастоўка студэнтаў БДУ (архіўнае фота)

Намесьнік міністра адукацыі падкрэсьліў, што для тых, хто вучыцца за мяжой цяпер, адтэрміноўкі застануцца. Зьмяненьні закрануць будучых студэнтаў.

Адтэрміноўку ад войска для беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, трэба адмяніць, таму што ў краіне «павінны быць роўныя правы і магчымасьці». Як піша БелТА, такую думку выказаў першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч.

Цяпер у Палаце прадстаўнікоў разглядаюць папраўкі, якія тычацца падстаў для права на адтэрміноўку ад прызыву на службу. Калі зьмены будуць прынятыя, адтэрміноўку для студэнтаў зь Беларусі, якія вучацца за мяжой, адменяць.

Бахановіч падкрэсьліў, што для тых, хто вучыцца за мяжой цяпер, адтэрміноўкі застануцца, зьмяненьні закрануць будучых студэнтаў:

«У нашых суседзяў, калі яны (студэнты) едуць вучыцца за мяжу, таксама няма адтэрміновак. Мы прыводзім заканадаўства ў адпаведнасьць з тым, што ёсьць у нашых суседзяў. У нас павінны быць роўныя правы і магчымасьці», — сказаў Бахановіч.

Разам з тым, паводле яго слоў, застанецца норма аб адтэрміноўках для беларускіх абітурыентаў, якіх па заказу органа дзяржкіраваньня або прадпрыемства накіроўваюць на вучобу за мяжу па тых спэцыяльнасьцях, па якіх у краіне не вядзецца падрыхтоўка.

Першы прарэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту Георгі Вяршына пры гэтым сказаў, што «маладыя людзі павінны разьвіваць сваю краіну, вучыцца і жыць тут»:

«Дзе нарадзіўся — там твая біясфэра. Я лічу, што такі павінен быць дзяржаўны падыход», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG