Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блінкен і Лаўроў упершыню сустрэліся пасьля 24 лютага 2022 году, прарыву ў адносінах не адбылося


Эмблема саміту G-20 у Дэлі
Эмблема саміту G-20 у Дэлі

Чакалася, што Блінкен і Лаўроў ня будуць весьці асабістыя перамовы на сустрэчы G-20, але яны размаўлялі ў кулюарах каля 10 хвілін.

Кіраўнікі МЗС краін «Групы 20» (G-20) не змаглі «ўзгадніць» пазыцыі па вайне Расеі супраць Украіны, таму сумесная дэклярацыя па канфлікце не была зацьверджаная.

Як і чакалася, поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну дамінавала ў дыскусіях на сустрэчы ў Дэлі. Найбуйнейшыя эканомікі сьвету спрабавалі абмежаваць наступствы вайны.

Нягледзячы на тое, што саміт уключаў у сябе нечаканую кароткую сустрэчу паміж дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым, міністар замежных спраў Індыі Субрахманьям Джайшанкар заявіў, што ў сувязі з вайной Расеі ва Ўкраіне існуюць «рознагалосьсі, якія мы ня можам пераадолець».

Блінкен, які апынуўся ў адным пакоі са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым упершыню за восем месяцаў, сказаў, што сустрэча была азмрочана несправакаванай і неапраўданай вайной Расеі супраць Украіны, яе наўмыснай кампаніяй па зьнішчэньні цывільных аб’ектаў і яе атакай на падставовыя прынцыпы Статуту ААН.

Чакалася, што на сустрэчы G20 Блінкен і Лаўроў ня будуць весьці асабістыя перамовы, але яны размаўлялі ў кулюарах мерапрыемства каля 10 хвілін, сказаў высокапастаўлены чыноўнік ЗША.

Па словах чыноўніка, Блінкен сказаў Лаўрову тры рэчы: што ЗША будуць падтрымліваць Украіну ў вайне столькі, колькі неабходна, каб спыніць вайну, што Расея павінна адмяніць сваё рашэньне прыпыніць удзел у ядзернай дамове з ЗША і што Масква павінна вызваліць затрыманага амэрыканца Пола Ўілана.

Расейскія інфармацыйныя агенцтвы пацьвердзілі, што Блінкен і Лаўроў размаўлялі, але ўдакладнілі, што зрабілі яны гэта «на хаду». Многія лідэры G20 асьцерагаюцца, што Кітай можа вырашыць паставіць Расеі зброю для яе вайны супраць Украіны, і спадзяюцца пераканаць Пэкін устрымацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG