Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі працягнула санкцыі супраць спартоўцаў зь Беларусі і Расеі


Беларуская гімнастка Анастасія Салас выступае на Алімпіядзе ў Токіё, жнівень 2021
Беларуская гімнастка Анастасія Салас выступае на Алімпіядзе ў Токіё, жнівень 2021

Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі (FIG) падоўжыла забарону на ўдзел спартоўцаў і афіцыйных асобаў з Расеі і Беларусі ў сваіх спаборніцтвах, паведамілі ў арганізацыі 3 сакавіка па выніках пасяджэньня выканкама.

У прэсавай службе FIG адзначылі, што, «на жаль, канфлікт ва Ўкраіне, які пачаўся больш за год таму, працягваецца».

«Улічваючы выключныя абставіны, зьвязаныя з гэтым канфліктам, выканкам FIG вырашыў... пацьвердзіць меры, прынятыя 26 лютага 2022 года і 4 сакавіка 2022 года, у тым ліку рашэньне аб тым, што расейскія і беларускія спартоўцы і афіцыйныя асобы, у тым ліку судзьдзі, ня будуць мець права ўдзельнічаць у спаборніцтвах FIG або санкцыянаваных FIG спаборніцтвах да далейшага паведамленьня», — гаворыцца ў заяве.

Фэдэрацыя дадае, што працягне сачыць за «агульнай сытуацыяй» і можа зьмяніць рашэньне ў залежнасьці ад абставін.

Спартоўцам Расеі і яе саюзьніка Беларусі быў забаронены ўдзел у спаборніцтвах па большасьці алімпійскіх відаў спорту пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG