Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія дасьць Украіне $5,5 млрд на рэканструкцыю пацярпелай ад вайны інфраструктуры


Прэм’ер-міністар Японіі Фуміё Кісіда (архіўнае фота)
Прэм’ер-міністар Японіі Фуміё Кісіда (архіўнае фота)

Японія далучылася да санкцый ЗША, Вялікай Брытаніі і Эўразьвязу супраць Расеі з прычыны яе ўварваньня ва Ўкраіну і надае Кіеву гуманітарную і эканамічную падтрымку.

Прэм’ер-міністар Японіі Фуміё Кісіда заявіў аб выдзяленьні Ўкраіне $5,5 млрд, якія пойдуць на рэканструкцыю пацярпелай ад ваенных дзеяньняў інфраструктуры краіны, перадае Kyodo News.

Кісіда, выступаючы на глябальным форуме ў Токіё, арганізаваным японскім аналітычным цэнтрам, зазначыў, што Ўкраіна «ўсё яшчэ пакутуе ад расейскага ўварваньня, і яе народу патрэбная дапамога, каб аднавіць сваё паўсядзённае жыцьцё і моцна пацярпелую ад расейскіх атак інфраструктуру».

Японскі прэмʼер таксама запрасіў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на онлайн-саміт краін «Вялікай сямёркі» (G7), які будзе прысьвечаны гадавіне поўнамаштабнага расейскага ўварваньня. У ходзе гэтага саміту краіны G7 абвесьцяць пра далейшыя крокі ў падтрымку Ўкраіны.

Раней пад санкцыі Японіі падпалі ўжо каля 300 расейскіх кампаній і арганізацый. Японскія ўлады замарозілі актывы ВТБ, «Сбербанка», банку «Открытие», «Промсвязьбанка», ВЭБ.РФ і «Альфа-банка». У Расею забаронена экспартаваць высокатэхналягічнае абсталяваньне, у тым ліку 3D-друкаркі, квантавыя кампутары і мікраскопы. Акрамя таго, японскія ўлады ўвялі эмбарга на імпарт расейскага золата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG