Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўская паліцыя хоча закупіць бронекамізэлькі з абразамі і малітвамі


Ікона Казанскай Божай Маці. Ілюстрацыйнае фота
Ікона Казанскай Божай Маці. Ілюстрацыйнае фота

Браняваныя іконы павінны забясьпечваць абарону ад куль, вытрымліваць мароз, сьпякоту і дождж.

Гаспадарчае ўпраўленьне МУС па Маскве разьмясьціла запыт на закупку паходных бронекамізэлек з абразамі і малітвамі для патрэб маскоўскай паліцыі.

Згодна з заяўкай, МУС закупіць па 37 бронекамізэлек з выявамі Георгія Пераможца, архангела Міхаіла і Казанскай іконы Божай Маці — з малітвай на кожнай бронекамізэльцы. Браняваныя іконы прызначаны бараніць ад куль, вытрымліваць мароз, сьпякоту і дождж, гаворыцца ў запыце.

Абразы і тэкст малітвы мяркуецца надрукаваць на зялёнай падкладцы з карычневай рамкай і спакаваць у індывідуальную кардонную скрынку. Памер кожнай іконы — 16 на 12 сантымэтраў з таўшчынёй сем мілімэтраў.

Закупка браняваных абразоў з малітвамі для патрэб маскоўскіх паліцыянтаў мае завяршыцца 1 сакавіка 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG