Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся ў Менску з кіраўніком самаабвешчанай Абхазіі


Аляксандар Лукашэнка ў Менску 2022 (архіўнае фота)
Аляксандар Лукашэнка ў Менску 2022 (архіўнае фота)

З 2008 году, калі Абхазія абвясьціла незалежнасьць, а Расея яе прызнала, Лукашэнка ўхіляўся ад прызнаньня гэтай самаабвешчанай рэспублікі і ад публічных кантактаў зь яе кіраўніцтвам.

Аляксандар Лукашэнка 21 лютага прыняў у Менску кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Аслана Бжанію. Лукашэнка заявіў, што на гэтую сустрэчу «чамусьці востра рэагуе кіраўніцтва Грузіі», паведамляе БелТА.

Абхазія — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі, не прызнаная міжнароднай супольнасьцю. Пасьля ўзброенага канфлікту 2008 году, у якім Абхазію і іншы грузінскі рэгіён Паўднёвую Асэтыю актыўна падтрымала Расея, Тбілісі дэ-факта страціў кантроль над гэтымі тэрыторыямі.

28 верасьня 2022 года Лукашэнка наведаў абхаскі горад Піцунду і сустрэўся з Бжанія, наведаўшы Абхазію без дазволу ўладаў Грузіі. Улады Грузіі і Эўразьвяз рэзка крытыкавалі Лукашэнку ў сувязі зь яго паездкай у Абхазію.

Беларусь афіцыйна не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
7 лютага 2022 году ў інтэрвію расейскаму прапагандысту Ўладзіміру Салаўёву Лукашэнка заявіў, што не выключае прызнаньня незалежнасці дзьвюх самаабвешчаных рэспублік і зробіць гэта, «як толькі зразумее і прэзыдэнт Расеі мне скажа, што ў гэтым ёсьць неабходнасьць».

З 2008 году, калі Абхазія абвясьціла незалежнасьць, а Расея яе прызнала, Лукашэнка ўхіляўся ад прызнаньня гэтай самаабвешчанай рэспублікі і ад публічных кантактаў зь яе кіраўніцтвам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG